Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Казіміра — колішні рымска-каталіцкі храм у Лагойску. Знаходзіўся на пагорку ў цэнтры горада, на левым беразе ракі Гайна.

У наш час побач з падмуркамі знішчанага савецкімі ўладамі храма збудавалі новы касцёл прысвечаны Святому Казіміру.

Гісторыя thumb|250px|Лагойскі касцёл. Я. Тышкевіч, XIX ст.

У 1609 годзе А. Тышкевіч фундаваў у Лагойску першы парафіяльны касцёл, які адначасна зрабіўся пахавальняй лагойскай галіны роду Тышкевічаў. Драўляны храм згарэў у 1655 годзе падчас вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай, пазней адбудоўваўся і зноў знішчаўся.

Пры лагойскім касцёле дзейнічалі парафіяльная школа, шпіталь, брацтва Сэрца Ісуса, заснаванае ў 1747 годзе.

Новы мураваны касцёл узвялі ў 1787—1793 гадах па фундацыі графа Тышкевіча. Станам на 1884 год парафія налічвала каля 6 тысяч чалавек, меліся прыпісныя капліцы ў вёсках Тадуліна і Емяльянава (цяпер Смалявіцкі раён).

У 1907 годзе касцёльную тэрыторыю абкружылі новай мураванай агароджай з брамай у выглядзе цагляных атынкаваных слупоў. Праваруч ад храма стаяла 2-пралётная мураваная званіца, убудаваная ў агароджу.

Касцёл дзейнічаў да 1950-х гадоў, пазней храм зруйнавалі савецкія ўлады.

Архітэктура Першы драўляны касцёл з'яўляўся крыжовым у плане зрубам з 2 сакрысціямі. Франтальны фасад фланкіравалі 2 вежы. Трохвугольны франтон паміж імі, сяродкрыжжа гонтавых дахаў і алтарная частка завяршаліся сігнатуркамі.

Інтэр’ер упрыгожвалі 2-ярусныя алтары, выкананыя насценным жывапісам. Каля храму стаяла 2-ярусная 4-гранная званіца, накрытая гонтавым шатровым дахам.

Мураваны касцёл з'яўляўся творам архітэктуры класіцызму. Прастаутны ў плане аб’ём пад 2-схільным гонтавым дахам меў сігнатурку над алтарнай часткай. На бакавых фасадах выступалі крылы трансэпта пад 2-схільнымі пакрыццямі. Франтальны фасад завяршў 4-калонны порцік з трохвугольным франтонам, над якім узвышалася 2-калонная вежа-званіца з гадзіннікам (з'явілася ў 1806).

Інтэр’ер thumb|250px|Касцёл Св. Казіміра, інтэр’ер

Галоўны алтар вырашаўся ў тэхніцы ілюзіяністычнага жывапісу, у цэнтральнай аркавай эксэдры з 1817 года змяшчалася скульптура Ісуса Назарэцяніна. Такое жа вырашэнне мелі алтары ў крылах трансэпта (Св. Антонія і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі). Пад храмам мелася крыпта-пахавальня Тышкевічаў, на алтарнай сцяне знаходзілася распяццеКасцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі // С. 430..

Святары да 1905 — Юльян Францавіч Бандзо; 1906—1907 — Вільгельм Ручынскі; 1908—1911 — Аляксандр Гедройц; 1912—1918? — Антоні Ганіч; 1923—1927 — Юзаф Канстанцінавіч Ібянскі; 1928?—1930 — Віктар Янавіч Валентыновіч.

Гл. таксама Вілейскі дэканат

Літаратура

Спасылкі

Лагойск Катэгорыя:Колішнія касцёлы Лагойска Катэгорыя:1793 год у Беларусі