Ке́жмарак (, , ) — горад ва ўсходняй Славакіі на рацэ Попрад паміж Высокімі Татрамі і Левачскімі Врхамі. Цэнтр Спішскай вобласці Прэшаўскага края.

Гісторыя Кежмарак утварыўся ў XIII ст. аб’яднаннем трох блізкіх паселішчаў — славацкіх рыбакоў, нямецкіх каланістаў і каралеўскіх мытных вартавых. Упершыню згадваецца ў 1251 годзе ў лісце караля Белы IV як «Villa (Saxonum apud Ecclesiam) Sancte Elisabeth». Гарадскія правы Кежмарак атрымаў у 1269 годзе разам з правам на ўласны сырны рынак (па-нямецку «Käsemarkt» — «сырны рынак»).

У Кежмарку вясной 1410 года, падчас Вялікай вайны, адбываліся перамовы вялікага князя літоўскага Вітаўта з венгерскім каралём Жыгімонтам. 6 красавіка 1410 года ў Кежмарку быў здзейснены замах на Вітаўта, падпалена частка горада, дзе ён размясціўся і ў пажары атрад наёмнікаў напаў на двор князя, але ахова здолела адбіцца.

25 красавіка 1433 года горад моцна пацярпеў ад нападу гусітаў. Пасля 1440 года ў Кежмарку засядаў граф Спіша. У XV стагоддзі (потым яшчэ раз у 1655 годзе) стаў вольным каралеўскім горадам. У пачатку XVI стагоддзя горад аднагалосна прыняў лютэранства. У сярэднявеччы Кежмарак быў багатым гандлёвым і рамесным горадам.

Кежмарк быў крэпасцю роду Цёкалі (Thököly).

У 1918 годзе група кежмарскіх славакаў абвясціла незалежную Славацкую рэспубліку.

Да Другой сусветнай вайны ў Кежмарку пражывала вялікая колькасць этнічных немцаў (глядзіце карпацкія немцы). Таксама была вялікая яўрэйская абшчына. Падчас вайны пад пратэкцыяй першай Славацкай рэспублікі каля 3000 яўрэяў былі дэпартаваныя ў нямецкія лагеры смерці. Усе немцы пакінулі горад у 1944 годзе пры набліжэнні Чырвонай арміі.

У 1950 годзе Кежмарак быў абвешчаны архітэктурным запаведнікам.

Насельніцтва

Паводле перапісу 2001 года ў горадзе налічваліся 17 383 жыхары. 95,21 % з іх славакі, 1,59 % цыганы, 0,83 % чэхі і 0,43 % немцы. Па веравызнанні 77,50 % рымска-каталікі, 10,98 % без рэлігійнай прыналежнасці, 4,83 % лютэране і 2,63 % грэка-каталікі.

Гарады-пабрацімы Бохня, Польшча Глівіцы, Польшча Хайдусабасла, Венгрыя Купішкіс, Літва Ланшкроўн, Чэхія Лесневен, Францыя Новы Тарг, Польшча Пржыбрам, Чэхія Вайльбург, Германія Згеж, Польшча

Вядомыя асобы Мілан Лах (нар. 1973) — славацкі рэлігійны ўніяцкі дзеяч Войцех Аляксандр, рэнтгенолаг Любаш Бартэчка, хакеіст Карл Сованка, мастак і скульптар Радаслаў Сухі, хакеіст Імрэ Цёкалі, прынц Трансільваніі Юрай Герц, кінарэжысёр

Спасылкі Афіцыйны сайт горада Замак Кежмарак

Катэгорыя:Гарады Славакіі