«Крумкач» () — адзін з найбольш вядомых вершаў амерыканскага паэта і пісьменніка Эдгара Алана По, апублікаваны ў 1845 годзе.

Твор вылучаецца музыкальнасцю, стылізаванасцю мовы, звышнатуральнай атмасферай і апісвае таямнічы візіт гаворачага крумкача да апантанага закаханага і давядзення таго пакрысе да вар’яцтва. Закаханага найчасцей атаясняюць са студэнтамMeyers, Jeffrey. Edgar Allan Poe: His Life and Legacy. New York City: Cooper Square Press, 1992. С. 163 Silverman, Kenneth. Edgar A. Poe: Mournful and Never-ending Remembrance. New York: Harper Perennial, 1991. C. 239 , які цярпіць ад страты сваёй каханай Лінор. Седзячы на бюсце Палады, крумкач распальвае яго душэўныя пакуты, паўтараючы слова «Nevermore». У паэме выкарыстаны шэраг фальклорных і класічных адсылак.

По сцвярджаў, што верш напісаны «з дакладнасцю і жорсткай паслядоўнасцю, з якімі рашаюць матэматычныя задачы», з імкненнем напісаць верш, які задаволіў адначасова і літаратуразнаўчыя, і папулярныя густы, як ён адзначаў у сваім эсэ «Філасофія творчасці». Да стварэння верша Эдгара По натхніў гаворачы крумкач з навелы Чарльза Дзікенса «Барнабі Радж»Kopley, Richard and Kevin J. Hayes. «Two verse masterworks: 'The Raven' and 'Ulalume'», collected in The Cambridge Companion to Edgar Allan Poe, edited by Kevin J. Hayes. New York: Cambridge University Press, 2002. C. 192 . Складаны рытм і вершаваны памер По пазычыў з верша Элізабэт Барэт «Заляцанне да Лэдзі Геральдзіны». Аўтар таксама выкарыстоўвае ўнутраную рыфму і алітарацыю.

«Крумкач» апублікаваны 29 студзеня 1845 года ў газеце «New York Evening Mirror». Публікацыя верша зрабіла По вельмі папулярным на ўсё жыццё, хоць і не прынесла значнай фінансавай выгады. «Крумкач» — адзін з найвядомейшых вершаўSilverman, Kenneth. Edgar A. Poe: Mournful and Never-ending Remembrance. New York: Harper Perennial, 1991. C. 237 .

Беларускія пераклады Пераклады на беларускую рабілі Алег Мінкін, Андрэй Хадановіч (не выдадзены) і Міхась Южык (не выдадзены).

Гл. таксама Улялюм

Спасылкі

Катэгорыя:Паэзія Эдгара Алана По Катэгорыя:З’явіліся ў 1845 годзе Катэгорыя:З'явіліся 29 снежня