Бары́с Бо́кша (нар. , , БССР) — беларускі графік.
Біяграфія Нарадзіўся ў г.п. Шарашова Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. У дванаццацігадовым узросце пераехаў з сям'ёй у Пружаны. Скончыўшы Пружанскую сярэднюю школу № 2, паступіў у Гродзенскі медінстытут. З 1993 жыве і працуе ў Мінску.
Творчасць Асноўны матыў творчасці — беларускі пейзаж. Асаблівае месца займаюць творы з выявамі славутасцей Пружаншчыны: палацыка, Ружанскага палаца, капліцы Святога Казіміра, чахецкай сядзібы.
Першая персанальная выстаўка адбылася ў 2006 годзе ў мінскім Палацы мастацтваў. У 2008 годзе прайшла першая выстаўка на радзіме, у музеі-сядзібе «Пружанскі палацык». Таксама выстаўляўся за мяжой, у Браціславе, Будапешце і Берліне.
Спасылкі Зялевіч А. Віртуальная выстаўка Барыса Бокшы на TUT.BY
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Графікі Беларусі