Анато́ль Максі́мавіч Дарафе́еў (, вёска Лажаны (цяпер в. Верамеева), , Віцебская вобласць — ) — беларускі вучоны арнітолаг, грамадскі дзеяч. Кандыдат біялагічных навук (1972), дацэнт (1974), прафесар.
Біяграфія Скончыў біёлага-хімічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута ў 1964 годзе. Працоўную дзейнасць пачаў у гэтай навучальнай установе: асістэнт, старшы выкладчык кафедры заалогіі, у 1977—1986 гг. прарэктар па навуковай рабоце, у 1986—1990 гг. загадчык кафедры заалогіі. У 1990—1994 гг. — старшыня Дзяржаўнага Камітэта Рэспублікі Беларусь па экалогіі, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. З 1994 па 2002 г. першы прарэктар Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта, адначасова з 1994 г. член навукова-кансультатыўнага савета Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі БеларусьПриказ Министерство образования и науки Республики Беларусь от 4 сентября 1996 г. № 381 «О научно-консультативном совете Министерства образования и науки Республики Беларусь». З 2002 г. загадчык кафедры заалогіі ВДУ.
Навуковая дзейнасць А. М. Дарафееў займаўся даследаваннямі фаўны наземных пазваночных Беларускага Паазер’я. Вёў экалагічны дзённік, сабраў багацейшы матэрыял у 115 нататніках. Аўтар больш 120 навуковых прац па арніталогіі, тэрыялогіі, ахове прыроды, методыцы выкладання біялогіі. Рэдактар другога выдання Чырвонай кнігі, склаў энцыклапедычны даведнік «Птушкі Беларусі».
А. М. Дарафееў таксама займаўся творчасцю пісьменніка Яна Баршчэўскага, шмат зрабіў для ўшанавання на Расоншчыне яго памяці. Дарафееў адкрываў першы «Вераніцынскі фэст» у Гарадку.
Сярод апублікаваных прац: Редкие и исчезающие птицы Белоруссии — Мн., 1978 (разам з М. С. Долбікам). Рыбы, земнаводныя, паўзуны — Мн., 1981 (разам з В. С. Конюшкам, А. А. Ляшко). Птушкі — Мн., 1983. Они не должны исчезнуть: животные, растения [Текст]: кн. для ўчащихся / А. М. Дорофеев, С. Ф. Сюборова. — Минск: Народная асвета, 1987. Биологический словарь школьника — Мн.: Народная асвета, 1993. Высшая водная растительность озера Черново и ее изменения за 40 лет // Вестник ВГУ — № 1(55), 2010 (разам з В. П. Мартыненкам, Бейнарам, Здзесевым).
Літаратура Дарафееў Анатоль Максімавіч // Памяць : Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С. І. Садоўская; рэдкал. Н. А. Бурунова [і інш.]. — Мн., 2004. — С. 711.
Спасылкі In Memoriam: Анатолий Максимович ДОРОФЕЕВ (1941—2010) Кафедра заалогіі ВДУ імя П. М. Машэрава
Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Біёлагі Беларусі Катэгорыя:Арнітолагі Беларусі Катэгорыя:Міністры прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Арнітолагі СССР