Сімтокха-дзонг — крэпасць-манастыр (дзонг), размешчаная прыкладна ў пяці кіламетрах на поўдзень ад Тхімпху, сталіцы Бутана. Крэпасць пабудаваў Шабдрунг ў 1629 годзе. Гэта першы дзонг, заснаваны Шабдрунгам ў працэсе ўмацавання і аб’яднання краіны.

Дзонг выкарыстоўваўся як манастыр, у апошні час быў пераабсталяваны ў універсітэт, у якім вывучаюць будызм і мову дзонгка. Размешчаны ў маляўнічым месцы ў лесе.

Спасылкі https://web.archive.org/web/20130623024612/http://www.bhutan2008.bt/en/node/361

Катэгорыя:Дзонгі ў Бутане Катэгорыя:Універсітэты Бутана Катэгорыя:Будыйскія навучальныя ўстановы Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Тхімпху Катэгорыя:Будыйскія храмы і манастыры