Івано́ў — рускае прозвішча.

Вядомыя асобы Алег Віталевіч Іваноў (нар. 1978) — беларускі інжынер-тэхнолаг і дэпутат. Алег Мікалаевіч Іваноў (нар. 1961) — беларускі дыпламат.

Аркадзь Пятровіч Іваноў (нар. 1929) — беларускі фізік. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1974), доктар фізіка-матэматычных навук (1967), прафесар (1970). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1991).

Васіль Зіноўевіч Іваноў (1898—1946) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Баранавіцкай вобласці. Віктар Пятровіч Іваноў (нар. 1950) — расійскі дзяржаўны дзеяч. Глеб Анатольевіч Іваноў (нар. 1963) — беларускі палітык.

Ігар Сяргеевіч Іваноў (нар. 1945) — расійскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат. Леанід Леанідавіч Іваноў (1940—2009) — Народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, заслужаны выкладчык БССР. Мадэст Васілевіч Іваноў — марскі афіцэр.

Міхаіл Аляксеевіч Іваноў — беларускі кампазітар. Павел Уладзіміравіч Іваноў (нар. 1955) — дэкан факультэта экранных мастацтваў БДАМ, прафесар кафедры рэжысуры кіно і тэлебачання, дацэнт. Піліп Андрэевіч Іваноў (нар. 1990) — беларускі футбаліст. Сямён Варфаламеевіч Іваноў (1880—1955) — савецкі дзяржаўны дзеяч.

Усевалад Міканоравіч Іванаў (1888—1971) — пісьменнік, філосаф, гісторык, аўтар аповесцяў і раманаў. Фёдар Міхайлавіч Іваноў (1918—?) — савецкі партыйны дзеяч.

Гл. таксама Іванова