Фернанду I Цудоўны (;  — , Лісабон) — дзявяты кароль Партугаліі, празваны Цудоўным (). Сын Педру I і Канстансы Кастыльскай, графіні Пеніфіэл. Апошні прадстаўнік Бургундскай дынастыі.

Сям’я Фернанду не пажадаў жаніцца на дачцэ кастыльскага караля, але спакусіў прыгажуню Леанору Тэлеш дэ Менезеш (пам. 1386), жонку партугальскага двараніна Ларэнза дэ Куньі, развёў яе з мужам і сам жаніўся на ёй у 1371 годзе. Новая каралева была вельмі разумная, імкнулася прыцягнуць да сябе народ ласкай і шчодрасцю, але большасць партугальцаў заўсёды адносілася да яе з непрыязнасцю.

Ад шлюбу нарадзілася адзіная дачка Беатрыса.

З прычыны таго, што пасля сваёй смерці Фернанду не пакінуў спадчыннікаў, на ім перапынілася прамая галіна Бургундскай дынастыі. Пасля яго смерці пачалося партугальскае міжцарства.

Гл. таксама Усталяванне манархіі ў Партугаліі Гісторыя Партугаліі

Катэгорыя:Каралі партугальскія Катэгорыя:Бургундская дынастыя (Партугалія)