Элеанора Партугальская (, , , Каімбра — , Эксерыка каля Тэруэля) — каралева-кансорт Арагона.

Элеанора была партугальскай прынцэсай, дачкой Афонсу IV і Беатрыс Кастыльскай. 29 верасня 1347 года ў Барселоне была выдадзена замуж за аўдавелага арагонскага караля Педра IV.

Элеанора прабыла каралевай усяго каля года і сканала ад чумы, не пакінуўшы нашчадствы (яе адзіная дачка Беатрыс памерла нованароджанай). Пахавана ў кляштары Паблет.

Катэгорыя:Каралевы-жонкі Катэгорыя:Жонкі кіраўнікоў XIV стагоддзя Катэгорыя:Бургундская дынастыя (Партугалія) Катэгорыя:Інфанты Партугаліі Катэгорыя:Памерлі ад чумы