Спо́рава. Сустракаецца таксама варыянт Спо́раў, м. (, ) — аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Спораўскага сельсавета.
Геаграфія Паселішча месціцца на паўночна-заходнім беразе Спораўскага возера, за 33 кіламетры на паўднёвы ўсход ад горада Бяроза, за 135 кіламетраў ад Брэста, за 8 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Белаазёрск.
Гісторыя З 1939 года ў БССР. Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы жыло 1017 чалавек у 226 дварахСпорово // База данных «Белорусские деревни, сожженные в годы Великой Отечественной войны» . У 1941—1944 гадах гітлераўцамі было спалена 224 дамы, забіта 4 чалавекі. У 1940—1988 гадах цэнтр Здзітаўскага сельсавета.
З 1991 года ў незалежнай Беларусі. У 2001 годзе 440 двароў.
Насельніцтва
Інфраструктура Сярэдняя школа Палац культуры Амбулаторыя Аптэка Аддзяленне сувязі
Культура
Захоўваецца рэгіянальная традыцыя прыгатавання рыбы, сушанай у печы на саломе, і страў на яе аснове. Атрымаў развіццё беларускі народны роспіс на шкле. Спораўская полька — парна-гуртавы побытавы танец, які практыкуецца па сёння.
Славутасці Каля вёскі 2 стаянкі эпохі неаліту.
Свята-Ануфрыеўская царква — мураваны праваслаўны храм, асвечаны ў 2013 годзе.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Спораўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна