Афонсу IV Храбры (; ,  — , ) — кароль Партугаліі і Алгарві з 7 студзеня 1325 па 28 мая 1357 года, з Бургундскай дынастыі. Сын караля Дыніша I і Ізабелы Арагонскай.

Кіраванне Перш чым заняць прастол, Афонсу доўга ваяваў са сваім бацькам. Стаўшы каралём, ён варагаваў са сваім пабочным братам Афонсу Санчэсам. Справа дайшла да ўзброеных сутыкненняў. Нарэшце, каралева Ізабела прымірыла іх. Кароль перастаў падазраваць брата і нават пасябраваў з ім.

Аказваў падтрымку простаму народу і падчас страшнага землетрасення ў 1344 годзе, і ў гады эпідэміі чумы, якая пракралася ў краіну ў 1348 годзе.

Сям’я У 1309 годзе ажаніўся з прынцэсай Беатрыс (1293—1359), дачкой караля Кастыліі Санча IV. Ад гэтага шлюбу нарадзілася 7 дзяцей: Марыя (1313—1357) — мужа караля Кастыліі Альфонса XI. Афонсу (1315) Дыніш (1317—1318) Педру I (1320—1367) Ізабела (1324—1326) Жуаа (1326—1327) Элеанора (1328—1348) — мужа караля Арагона Педра IV.

У старасці Афонсу перажыў цяжкую сварку са сваім сынам і спадчыннікам Педру з-за жаніцьбы апошняга на Інес дэ Кастра. Інес дэ Кастра была забіта набліжанымі Афонсу IV 7 студзеня 1355 года.

Спасылкі каралі Партугаліі

Катэгорыя:Каралі партугальскія Катэгорыя:Бургундская дынастыя (Партугалія)