Google Earth — камп’ютарная праграма, якая праецыруе спадарожнікавыя здымкі Зямлі на віртуальную паверхню сферы. Акрамя гэтага, праграма змяшчае шмат картаграфічнай інфармацыі. Першапачаткова праграма называлася EarthViewer 3D і была разробленая кампаніяй «Keyhole, Inc.», якую набыла Google у 2004 годзе і зрабіла праект агульнадаступным. Існуе тры розныя ліцэнзіі: бескаштоўная, з абмежаваным функцыяналам; Google Earth Plus (скасаваная)Google Earth Plus Discontinued // Google Earth Blog Google Discontinues «Google Earth Plus» // TechPluto , з дадатковымі функцыямі; і Google Earth Pro ($400/год), якая прызначаная для камерцыйнага выкарыстання.
У 2005 годзе праект быў пераназваны, і пад назвай Google Earth дагэтуль распаўсюджваецца для сістэм, якія працуюць на Windows 2000 і вышэй, Mac OS X 10.3.9 і вышэй, Linux версіі 2.4 ці вышэй, а таксама на FreeBSD. Акрамя гэтага, Google Earth існуе як браўзернае пашырэнне, якое выйшла 28 мая 2008 года.Google Earth, meet the browser // Google Lat Long Blog З 28 кастрычніка 2008 года Google Earth працуе на платформе iPhone OS, яго можна запампаваць у App Store.
Гл. таксама NASA World Wind Yahoo! Maps WW2D Геаграфічная інфармацыйная сістэма ArcGIS
Спасылкі Афіцыйны сайт Google Earth Community форум карыстачоў праграмы. для Google Earth. З’яўляецца часткай праекта Wikipedia-World. — LJ-супольнасць, прысвечаная Google Earth і Google Maps Google Earth 3D browser plugin
Калекцыі файлаў KMZ Геаграфічныя каардынаты аб’ектаў з Вікіпедыі (моўныя раздзелы: RU, DE, EN, …) Калекцыі выяў KMZ для Google Earth сайта GooGIS.info Google Earth Explorer Калекцыя цікавых месцаў Roll’n’Zoom і яшчэ адна калекцыя
Дынамічныя пласты (KML) для загрузкі ў Google Earth Усе фатаграфіі Panoramio, папулярныя WikiMapia (артыкул) Дынамічны пласт Wikipedia Дынамічны пласт горных перавалаў і вяршыняў
Катэгорыя:Google Катэгорыя:Віртуальныя атласы Катэгорыя:Дадаткі, якія выкарыстоўваюць Qt Катэгорыя:ГІС-сэрвісы Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для macOS Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для Android