Міхал Бжастоўскі (? — ) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Староста пунскі, даўгоўскі, аранскі, каняўскі. Пасол на соймы 1782, 1784 гадоў.
Біяграфія Паходзіў з роду Бжастоўскіх герба «Стрэмя», сын Адама Бжастоўскага.
Служыў у французскай арміі. Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 1794 года. 12 красавіка 1794 арыштаваны ў Вільні, вывезены ў Смаленск, у 1795 адпушчаны на парукі.
Сям'я Быў жанаты з Барбарай Тэрэзай Бжастоўскай, дачкой Міхала Бжастоўскага і сваёй стрыечнай сястрой.
Міхал Адамавіч Катэгорыя:Старосты пунскія Катэгорыя:Старосты даўгоўскія Катэгорыя:Старосты аранскія Катэгорыя:Старосты каняўскія Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1794 года