Субо́тнікі (, ) — аграгарадок у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Суботніцкага сельсавета. Размешчаны за 18 км на поўнач ад горада Іўя, за 172 км ад Гродны, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Юрацішкі, на аўтамабільнай дарозе Іўе — Салечнікі. Стаіць на правым беразе ракі Гаўя (прыток Нёмана).

Назва Вадзім Жучкевіч звязваў тапонім са словам «субота» — «назва дня тыдня»Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. — Минск: Издательство Белорусского государственного университета, 1974. — 447 с. — 12 700 экз. С. 366.

Гісторыя Цяперашнюю назву Суботнікі носяць з 1545 года, да таго звычайна згадваюцца (яшчэ з Вітаўтавых часоў) як Геранёны Манівідавы (ад імя Войцеха Манівіда). Месца першапачатковага паселішча канца XIV стагоддзя знайшоў у 1983 годзе Зянон ПазнякКраўцэвіч А. Гарады і замкі Беларускага Панямоння XIV—XVIII стст. Планіроўка, культурны слой. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — С. 15..

Ад свайго заснавання паселішча ўваходзіла ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1636 годзе на сродкі князя Альбрэхта Радзівіла ў Геранёнах Драўляных збудавалі драўляны касцёл (не захаваўся).

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Суботнікі апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. Станам на 1885 год у мястэчку было 44 двары, дзейнічалі касцёл і капліца, працавалі школа (56 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі), бровар, крама і карчма, праводзілася 2 рэгулярныя кірмашы. На 1890 тут было 39 двароў, працавалі млын і бровар — уласнасць Умястоўскіх.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Суботнікі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Валожынскага (з 1926 года Лідскага) павета Навагрудскага ваяводства. У гэты час тут было 99 двароў.

З верасня 1939 года Суботнікі — у Беларускай ССР, дзе з 12 кастрычніка 1940 года сталі цэнтрам сельсавета Іўеўскага раёна. На 2000 год у вёсцы было 316 двароў.

Насельніцтва 1882 год — 523 чал. 1885 год — 445 чал. 1890 год — 347 чал. 1905 год — 711 чал. 1921 год — 542 чал. 1999 год — 769 чал. 2000 год — 776 чал. 2001 год — 780 жыхароў, 309 двароў. 2015 год — 776 чал. 2019 год — 578 чал.

Інфраструктура У Суботніках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, бібліятэка, дом культуры, пошта.

Помнікі гісторыі і культуры Касцёл Святога Уладзіслава (1904—1907) Могілкі каталіцкія Брацкая магіла савецкіх воінаў, партызан і ахвяр фашызму Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну

Вядомыя асобы

Янка Пазняк (1887—1939) — беларускі грамадска-культурны дзеяч, выдавец і публіцыст. Зянон Пазняк (нар. 1944) — беларускі палітык і грамадскі дзеяч, археолаг, мастацтвазнавец, пісьменнік і паэт. Валянціна Вацлаваўна Курсевіч (нар. 1965) — беларускі палітык. Валерый Віктаравіч Курсевіч (нар. 1979) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Крыніцы

Літаратура

Niechwiadowicz K. Moje Sobotniki. — Poznan: Gawia. — 2004.

Спасылкі

Катэгорыя:Суботніцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Іўеўскага раёна

Катэгорыя:Мястэчкі Віленскага ваяводства