Куране́ц. Сустракаецца таксама варыянт Ку́ранец (, ) — аграгарадок у Вілейскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Пела. Адміністрацыйны цэнтр Куранецкага сельсавета. Насельніцтва 1137 чал. (1997). Знаходзіцца за 7 км на паўночны ўсход ад Вілейкі, за 0,2 км ад чыгуначнай станцыі Куранец; на шашы Вілейка — Докшыцы ().

Гісторыя

Упершыню згаданы пад 1355 годам у фундацыйнай грамаце мясцовай царквы Раства Божай Маці, але дакумент захаваўся толькі ў «выпісе» 1586 года і лічыцца калі не фальсіфікатам, то скажоным праз шматкортнае перапісваннеВаронін В. Друцкія князі XIV стагоддзя… С. 14-16.Груша А. І. Мяноўная грамата… . З 1539 года царква ў Куранцы пэўна вядома. У 1665 годзе пабудаваны касцёл. У 2-й палове XVII ст. паселішча атрымала гарадскія правы.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Куранец у складзе Расійскай імперыі, мястэчка, цэнтр воласці Вілейскага павета Віленскай губерні

У XIX ст. у мястэчку праводзіліся вялікія кірмашы. Станам на пачатак XX ст. у мястэчку валасная ўправа, 2 царквы, царкоўнапрыходская школа.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Куранец у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтрам гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства.

У 1939 годзе Куранец увайшоў у БССР, з 15 студзеня 1940 года цэнтр Куранецкага раёна, з 1946 года ў Вілейскім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года — пасёлак гарадскога тыпу. У Другую сусветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 года Куранец пад нямецкай акупацыяй.

З 16 ліпеня 1954 года — вёска. З 2000-х гадоў — аграгарадок.

У 2016 годзе на падмурку некалі зруйнаванага касцёла, з будынка калгаснай канторы, вернікі адбудавалі новы касцёлАсвячэнне адбудаванага Касцёла ў Куранцы Рымска-каталіцкая парафія Ўзвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы.

Насельніцтва

1866 год — 1269 чал., 208 дамоўKurzeniec // S. 945.; 1887 год — 1765 чал. 1901 год — 2368 чал.; 1921 год — 1629 чал.Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II: Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.; 1972 год — 1427 чал., 446 двароў; 1997 год — 1137 чал., 493 дварыТаіса Новікава. Куранец // С. 313.

Інфраструктура У Куранцы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Вядомыя асобы Леў Альпяровіч (нар. 1874) — беларускі мастак. Нарадзіўся ў Куранцы. Анатоль Яфімавіч Арцімовіч (нар. 1941) — беларускі скульптар і педагог. Мікола Гроднеў — беларускі пісьменнік. Працаваў дырэктарам Куранецкай сярэдняй школы рабочай моладзі (1954—1956). Зінаіда Людвігаўна Драздоўская (нар. 1910) — беларускі архітэктар. Анатоль Сяргеевіч Маўрычаў (нар. 1949) — беларускі анколог, уролаг, доктар медыцынскіх навук. Аляксандр Аляксандравіч Мількота (нар. 1946) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Славутасці Свята-Раства-Багародзіцкая царква (1870) Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла (2016) Гомсін камень Куранецкі, помнік прыроды Помнік удзельнікам нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863—1864 гадоў. Магіла ўдзельнікаў нацыянальна-вызваленчага паўстання (1863—1864) і польскіх салдат, загінулых у 1919—1920 гадах. Могілкі яўрэйскія Магіла ахвяр Халакоста Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан Мемарыяльная дошка Льву Альпяровічу

Страчаная спадчына Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1652, 1810, 1928)

Літаратура

Kurzeniec // S. 945—946.

Спасылкі

Куранец на Radzima.org

Катэгорыя:Куранецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна

Катэгорыя:Мястэчкі Віленскага ваяводства