Граб (Carpinus) — род кветкавых раслін сямейства бярозавых. Налічваецца каля 50 відаў.

Назва Праславянская форма *grabъ (параўн. , , ) і таксама *grabrъ (, , ). Роднасныя формы: ст.-прус. wosigrabis — брызгліна, макед. γράβιον — драўніна пэўнай пароды дуба і г. д. А. М. Трубачоў думае пра роднаснасць са слав. *grebǫ, *grebti (назва ўзнікла, магчыма, у перыяд даўняга збіральніцтва)Этымалагічны слоўнік беларускай мовы: Г-І. — Мн., 1985.

Апісанне

Аднадомныя лістападныя дрэвы (вышыня да 30 м), рэдка кусты з густой яйцападобнай кронай і вертыкальна-рабрыстым ствалом. Кара гладкая, светлая, серабрыста-шэрая, потым цёмная, трэшчынаватая. Лісце двухрадна размешчанае, чаргаванае, простае, шчыльнае, цёмна-зялёнае. Кветкі дробныя, аднаполыя, аднадомныя, у павіслых зеленавата-чырвоных каташках. Цвітуць адначасова з распусканнем лісця. Плод — аднанасенны рабрысты арэшак. Ценевынослівыя, засухаўстойлівыя расліны. Устойлівыя да гарадскіх умоў, шкоднікаў і хвароб. Жывуць да 100—300 (часам да 400) гадоў. Размнажаюцца насеннем і вегетатыўна (парасткамі).

Пашырэнне

Утвараюць грабавыя лясы. Пашыраны ва Усходняй Азіі, Еўропе (асабліва Цэнтральнай і Заходняй) і Паўночнай Амерыцы (1 від), пераважна ў горных і перадгорных раёнах. Розныя віды граба ўтвараюць мяшаныя насаджэнні з дубам і букам. Выкарыстоўваюцца для азелянення населеных месцаў. Ёсць дэкаратыўныя садовыя формы. Добра пераносяць падстрыганне.

Грабавыя лясы Гра́бавыя лясы́, грабнякі́, грабнікі (Carpineta) — група фармацый вытворных шыракалістых лясоў, аснову дрэвастою якіх складаюць віды з роду граб. Пашыраны ва Усходняй Азіі, Еўропе (асабліва Цэнтральнай і Заходняй) і Паўночнай Амерыцы, пераважна ў горных і перадгорных раёнах. На Каўказе сустракаюцца лясы, створаныя , у Крыме — , у Карэі, Японіі і Кітаі — , у Паўночнай Амерыцы — , у Еўропе, у т. л. ў Прыбалтыцы, на Беларусі і Украіне, — .

На Беларусі складаюць 0,2 % плошчы лясоў. Пашыраны пераважна ў паўднёвых, цэнтральных і заходніх раёнах. Утвараюцца звычайна як другасныя (вытворныя) лясы.

Значэнне і выкарыстанне Дэкаратыўныя, дубільныя, кармавыя, тэхнічныя і фарбавальныя расліны. Драўніна цяжкая, цвёрдая, выкарыстоўваецца ў машынабудаванні, сталярнай, такарнай справе, ідзе на выраб музычных інструментаў, мэблі, паркету. Выкарыстоўваюць для азелянення населеных месцаў. Ёсць дэкаратыўныя садовыя формы: пірамідальная, ніцая, калонападобная, лопасцялістая, пурпуровая і інш.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Флора Кітая — Ostryopsis davidiana

Катэгорыя:Бярозавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі