Ста́йкіГоскартгеоцентр (, ) — вёска ў Беларусі, у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Насельніцтва 551 жыхар, 219 гаспадарак (2005).
Геаграфія Размешчана за 23 км на паўночны ўсход ад горада Баранавічы, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы—Мінск, за 225 км ад Брэста.
Гісторыя На пачатку XX стагоддзя маёнтак у Чэрніхаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польшчы, фальварак Чэрніхаўскай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Стайкаўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с..
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 35 вяскоўцаў.
Да Стаек далучаны суседнія вёскі Ламаты, Зараўе, Некрашы.
З 16 ліпеня 1954 года да 14 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Вольнаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10., да 26 чэрвеня 2013 года — у склад Мядзеневіцкага сельсаветаРЕШЕНИЕ БРЕСТСКОГО ОБЛАСТНОГО СОВЕТА ДЕПУТАТОВ 26 июня 2013 г. № 286 Об изменениях в административно- территориальном устройстве Барановичского района Брестской области.
Інфраструктура Працуюць калгасная сядзіба, майстэрні па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі, ветэрынарны ўчастак, сярэдняя школа, бібліятэка, клуб, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін.
Насельніцтва XX стагоддзе: 1909 — 4 двары, 45 жыхароў. 1921 — 7 дамоў, 90 жыхароў. 1939 — 1139 жыхароў. 1959 — 938 жыхароў. 1970 — 711 жыхароў. 1998 — 299 двароў, 580 жыхароў. XXI стагоддзе: 2001 — 526 жыхароў, 235 двароў. 2005 — 551 жыхар, 219 гаспадарак.
Помнікі гісторыі і культуры Палацава-паркавы комплекс Лашкевічаў. Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
Ураджэнцы Дзмітрый Арцыменя (1932—1993) — савецкі і беларускі партыйны і палітычны дзеяч
Літаратура
Спасылкі
Стайкі на Радзіме.орг Стайкі, Intex-press
Катэгорыя:Сталовіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна