Міхал Геранім Бжастоўскі (,  — ) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага і Расійскай імперыі. Староста менскі з 1787 года, апошні чашнік вялікі літоўскі (1794—1795), маршалак Літоўска-Віленскай губерні (1801—1805).

Біяграфія

Паходзіў з роду Бжастоўскіх герба «Стрэмя», сын Станіслава Бжастоўскага, ваяводы інфлянцкага, і Тэафілі з Радзівілаў. Быў жанаты з Евай Храптовіч, дачкой Іахіма Храптовіча. Меў 2 дзяцей: Караля і Ізабелу.

Навучаўся ў школе піяраў у Вільні, скончыў Берасцейскі піярскі калегіум.

У 1788 г. быў абраны паслом на Вялікі Сойм ад Троцкага павета. Удзельнічаў у дэпутацыі па пытаннях горада, прапаноўваў забараніць карыстацца срэбнымі прадметамі ўсім акрамя караля (1 сакавіка і 3 мая 1790 г.).

У 1790 г. атрымаў ордэн Святога Станіслава, а ў 1791 г. Ордэн Белага арла. Мальтыйскі кавалер.

Быў зняволены Таргавіцкай канфедэрацыяй. Удзельнічаў у Паўстанні 1794 года, быў абраны ў Найвышэйшую дзяржаўную Раду (уваходзіў у склад дэпутацыі бяспекі).

У 1795 г. стаў маршалкам Завілейскага павета, у 1798—1801 гг. — маршалкам шляхты Гродзенскай губерні, 1801—1805 гг. — маршалкам шляхты Літоўска-Віленскай губерні. У 1801 г. удзельнічаў у дэпутацыі да Аляксандра І супраць прыцяснення шляхты.

Літаратурная творчасць Быў таксама аўтарам драматычных твораў, напрыклад, Rycerze Łabędzia-drama rycerska w pięciu aktach oryginalnie wierszem napisana.

Літаратура Mościcki H. Brzostowski Michał Hieronim // Polski Słownik Biograficzny. Tom III. Kraków. 1937. c. 53

Спасылкі Генеалогія Бжастоўскіх

Міхал Геранім Катэгорыя:Старосты менскія Катэгорыя:Чашнікі вялікія літоўскія Катэгорыя:Драматургі Польшчы Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1794 года Катэгорыя:Павятовыя маршалкі свянцянскія Катэгорыя:Губернскія маршалкі віленскія Катэгорыя:Члены Найвышэйшай Літоўскай Рады