Цеплаёмістасць – велічыня, роўная адносінам колькасці падведзенай цеплыні да адпаведнага змянення тэмпературы цела ў дадзеным тэрмадынамічным працэсе. Ісцінная і сярэдняя цеплаёмістасці Цеплаёмістасць падзяляюць на:

• Ісцінная цеплаёмістасць - гэта суадносіны бясконца малой колькасці цеплыні, перададзенай сістэме, да велічыні бясконца малога змянення тэмпературы:

,

Дзе

- змяненне цеплыні [Дж]; - абсалютная тэмпература [К].

• Сярэдняя цеплаёмістасць - атрымліваецца з суадносінаў канкрэтнай колькасці цеплыні, перададзенай сістэме ў дадзеным тэрмадынамічным працэсе, да адпаведнай велічыні змянення тэмпературы:

,

Цеплаёмістасць у ізапрацэсах

Як правіла, працэсы, якія адбываюцца на практыцы, праходзяць з якім-небудзь нязменным параметрам сістэмы: гэта можа быць ціск ці аб'ём. Запісваць цеплаёмістасць без пазначэння працэсу - безумоўна няправільна. Цеплаёмістасць у такім выпадку правільна запісваць наступным чынам:

– ізахорная цеплаёмістасць (цеплаёмістасць пры сталым аб'ёме), – ізабарная цеплаёмістасць (цеплаёмістасць пры сталым ціску).

Раўнанне Маера і каэфіцыент адыябаты пры разліках з цеплаёмістасцю

У выпадку ідэальнай газавай сістэмы можна запісаць суадносіны між ізабарнай і ізахорнай цеплаёмістасцямі, названыя раўнаннем Маера:

Дзе

- універсальная газавая сталая[Дж/(кмоль∙К)]

Запішам часта выкарыстанае ў такіх выпадках ураўненне для каэфіцыента адыябаты (каэфіцыента Пуасона):

Трэба нагадаць значэнні каэфіцыента адыябаты для розных газаў:

- для аднаатамных газаў, - для двухатамных газаў, - для трохатамных газаў.

Падставім каэфіцыент адыябаты ў формулу Маера:

Удзельная цеплаёмістасць

Пры разліках зручней выкарыстоўваюць цеплаёмістасць не цэлай сістэмы, а толькі нейкай адзінкі колькасці рэчыва. Такую цеплаёмістасць называюць удзельнай. У залежнасці ад выкарыстанай велічыні удзельную цеплаёмістасць падзяляюць на:

• Масавая [Дж/(кг∙К)],

• Малярная [Дж/(кмоль∙К)],

• Аб’ёмная [Дж/(м3∙К)].

Гэтыя велічыні звязаныя між сабой суадносінамі:

,

, .

Залежнасць цеплаёмістасці ад тэмпературы У практыцы цеплавых разлікаў шырокае выкарыстанне атрымала наступная прыблізная залежнасць ісціннай удзельнай цеплаёмістасці ад тэмпературы:

,

Дзе

- узятыя з табліц каэфіцыенты для дадзенага рэчыва, - тэмпература [°C].

Для разлікаў сярэдняй удзельнай цеплаёмістасці ў інтэрвале тэмператур ад да карыстаюцца формулай:

Табліца цеплаёмістасцяў +Табліца цеплаёмістасцяў рэчываў пры 25 °C (298 K)+Notable minima and maxima are shown in maroon Рэчыва Агрэгатны стан Удзельная масавая ізабарная цеплаёмістасць [Дж/(г∙К)] Удзельная ізабарная малярная цеплаёмістасць [Дж/(моль∙К)] Удзельная ізахорная малярная цеплаёмістасць [Дж/(моль∙К)] Удзельная аб'ёмная цеплаёмістасць [Дж/(см−3∙К)] Азот газ 1.040 29.12 20.8 Алмаз цвёрды 0.5091 6.115</font> 1.782 Алюміній цвёрды 0.897 24.2 2.422 Аміяк вадкасць 4.700 80.08 3.263 Аргон газ 0.5203 20.7862 12.4717 Бензін (актанавы) вадкасць 2.22 228 1.64 Берылій цвёрды 1.82 16.4 3.367 Вадарод газ 14.30</font> 28.82 Вада (пара) пры 100 °C газ 2.080 37.47 28.03 Вада пры 25 °C вадкасць 4.1813 75.327 74.53 4.1796 Вада пры 100 °C вадкасць 4.1813 75.327 74.53 4.2160 Вада (лёд) пры −10 °C цвёрды 2.11 38.09 1.938 Вальфрам цвёрды 0.134 24.8 2.58 Вісмут цвёрды 0.123 25.7 1.20 Волава цвёрды 0.129 26.4 1.44 Волава цвёрды 0.227 27.112 Гелій газ 5.1932 20.7862 12.4717 Граніт цвёрды 0.790 2.17 Графіт цвёрды 0.710 8.53 1.534 Дыяксід вугляроду CO2 газ 0.839* 36.94 28.46 Жалеза цвёрды 0.450 25.1 3.537 Золата цвёрды 0.129 25.42 2.492 Кадмій цвёрды 0.231 26.02 Кісларод газ 0.918 29.38 21.0 Літый цвёрды 3.58 24.8 1.912 Літый пры 181 °C вадкасць 4.379 30.33 2.242 Магній цвёрды 1.02 24.9 1.773 Медзь цвёрды 0.385 24.47 3.45 Метан пры 2 °C газ 2.191 35.69 Метанол (298 K) вадкасць 2.14 68.62 Мыш’як цвёрды 0.328 24.6 1.878 Натрый цвёрды 1.230 28.23 Неон газ 1.0301 20.7862 12.4717 Паветра (на ўзроўні мора, сухое, 0 °C (273.15 K)) газ 1.0035 29.07 20.7643 0.001297 Паветра (стандартныя пакаёвыя ўмовы) газ 1.012 29.19 20.85 0.00121 ПарафінC25H52 цвёрды 2.5 900 2.325 Поліэтылен цвёрды 2.3027 Поліэтылен вадкасць 2.9308 Ртуць вадкасць 0.1395 27.98 1.888 Серавадарод H2S газ 1.015* 34.60 Сілікон (плаўлены) цвёрды 0.703 42.2 1.547 Срэбра цвёрды 0.233 24.9 2.44 Сталь цвёрды 0.466 Сурма цвёрды 0.207 25.2 1.386 Тканіны жывёл (а таксама і чалавечыя) змешаны 3.5 3.7* Тытан цвёрды 0.523 26.060 Уран цвёрды 0.116 27.7 2.216 Хром цвёрды 0.449 23.35 Цынк цвёрды 0.387 25.2 2.76 Шкло цвёрды 0.84 Этанол вадкасць 2.44 112 1.925

Цеплаёмістасць некаторых будаўнічых матэрыялаў Рэчыва Агрэгатны стан [Дж/(г∙К)]Асфальт цвёрды 0.920 Цэгла цвёрды 0.840 Бетон цвёрды 0.880 Шкло, сілікатнае цвёрды 0.840 Шкло, крон цвёрды 0.670 Шкло, флінт цвёрды 0.503 Шкло, піракс цвёрды 0.753 Граніт цвёрды 0.790 Гіпс цвёрды 1.090 Мармур, слюды solid 0.880 Пясок цвёрды 0.835 Глеба цвёрды 0.800 Гексафтарыд серы газ 0.664 Драўніна цвёрды 1.7 (ад 1.2 да 2.3) Рэчыва Агрэгатны стан [Дж/(г∙К)]

Гл. таксама Цеплыня Тэмпература

Крыніцы Хрусталев Б. М., Несенчук А. П., Романюк В. Н. Техническая термодинамика — Минск: Технопринт, 2004.,487 с. Бурдаков В. П. Термодинамика — Москва: Дрофа, 2009., ч.1., 479 с.

Катэгорыя:Тэрмадынаміка Катэгорыя:Статыстычная фізіка Катэгорыя:Фізічныя велічыні Катэгорыя:Фізічныя ўласцівасці