Полацкая вобласць — адміністрацыйная адзінка ў складзе БССР, створаная 20 верасня 1944 года.
Уключала 15 раёнаў: Асвейскі, Браслаўскі, Ветрынскі, Відзаўскі, Глыбоцкі, Дзісенскі, Докшыцкі, Дрысенскі, Дунілавіцкі, Мёрскі, Пліскі, Полацкі, Расонскі, Ушацкі, Шаркаўшчынскі. Плошча тэрыторыі вобласці складала 17,8 тыс. км², насельніцтва ў 1947 годзе — 394,6 тыс чалавек.
8 студзеня 1954 года вобласць была ліквідавана і раёны перададзены ў Віцебскую (6 раёнаў) і Маладзечанскую (9 раёнаў) вобласціАдминистративно-территориальное деление Беларуси | Архивы Беларуси .
Літаратура Атлас гісторыі Беларусі ад старажытнасці да нашых дзён. — Минск: Издательство «Белорусская Энциклопедия» имени Петруся Бровки, 2006. — С. 110. — 160 с. — ISBN 985-11-0376-4
Катэгорыя:Вобласці Беларускай ССР Катэгорыя:Гісторыя Віцебскай вобласці Катэгорыя:Гісторыя Полацка Катэгорыя:З’явіліся ў 1944 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1954 годзе