Касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах — рымска-каталіцкі храм. Належыць да астравецкага дэканату Гродзенскай дыяцэзіі. Пабудаваны ў 1899—1903 гадах у неагатычным стылі. Помнік архітэктуры, уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьЗбор помнікаў гісторыі і культуры. Гродзенская вобласць. Стар. 89. Адзін з самых высокіх касцёлаў Беларусі.

Гісторыя Мясцовая парафія створаная ў 1526 годзеО храме на сайте Католической церкви в Белоруссии, тады ж быў пабудаваны невялікі драўляны храм.

У 1899—1903 годзе на яго месцы архітэктарам Вацлавам Міхневічам па праекце віленскага губернскага архітэктара А. У. ПолазаваКОСТЕЛ СВЯТЕЙШЕЙ ТРОИЦЫ В ГЕРВЯТАХ " ИСТОРИЯ КОСТЁЛА Gervyaty.byМаленькая Швейцарыя ў Гервятах // Звязда быў узведзены велічны каменны храм. Вышыня званіцы — 61 метрТОП-10 самых красивых костелов Беларуси , Гервяцкі касцёл уваходзіць у тройку самых высокіх храмаў Беларусі і з’яўляецца адным з самых лепшых узораў неагатычнага стылю ў краіне.

Архітэктура

Касцёл Святой Тройцы — характэрны прыклад неагатычнага стылю.

Пабудова ўяўляе сабой трохнефную аднавежавую базіліку з трансептам у заходняй частцы накрытую двухсхільным крыжовым дахам з чырвонай дахоўкі, сяродкрыжжа якога завершанае металічнай вежачкай, а грэбень — керамічнымі трыліснікамі. З усходу да галоўнага нефу прыбудаваная высокая двух’ярусная вежа-званіца, завершаная шпілем, яе бакавыя грані ў чацверыковым ніжнім ярусе аздобленыя аркатурай і нішамі, верхні васьмерыковы ярус з чатырох бакоў фланкіраваны дэкаратыўнымі пілонамі, астатнія расчлянёныя высокімі стральчатымі спаранымі вокнамі.

Сярэдні павышаны неф з нізкімі стральчатымі вокнамі ўмацаваны знешнімі чатырохступеньчатымі, завершанымі шпілямі-пінаклямі контрфорсамі з аркбутанамі, якія ствараюць актыўны рытм бакавых фасадаў. Паміж кожнай парай контрфорсаў на сценах бакавых нефаў размешчаныя па два высокія спараныя стральчатыя акны з дэкаратыўнымі «ружамі» ў завяршэнні. Бакавыя фасады храму ўпрыгожаныя аркатурназубчастым поясам, антаблемент мае фрыз са стылізаваным арнаментам у выглядзе трохступеньчатых зубцоў і карніз.

Ідэнтычна вырашаныя алтарны фасад і тарцы трансепта маюць чатырох’ярусную кампазіцыю з вылучэннем павышанай цэнтральнай часткі, завершанай гатычным атыкам з трыма вежачкамі, фланкіраваным двума контрфорсамі з аркбутанамі, якія злучаюць атык з контрфорсамі. Галоўны уваход афармляе перспектыўны партал, завершаны вімпергам і «ружай». Унутры нефы перакрытыя крыжовымі нервюрнымі скляпеннямі на стральчатых падпружных арках. Калоны маюць складаную прафіліроўку і нагадваюць гурты калон старажытных гатычных сабораў. У алтары зберагліся фрагменты каляровых вітражоў.

Перад храмам стаяць некалькі драўляных крыжоў з багатай разьбой, што характэрна для літоўскіх храмаў. Вакол храма разбіты ландшафтны парк з рэдкімі дэкаратыўнымі раслінамі і фігурамі апосталаў.

Храм называюць «маленькай Швейцарыяй» і «беларускім Нотр-Дамам». У адпаведнасці з шэрагам апытанняў, ён прызнаны самым прыгожым касцёлам БеларусіТОП-30 самых красивых костелов Беларуси .

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

А. М. Кулагін. Каталіцкія храмы Беларусі. — Мінск: 2008. ISBN 978-985-11-0395-5 «Гервяты, костел Троицкий» //«Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік». Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1993 год. ISBN 5-85700-078-5

Спасылкі

Старонка парафіі з раскладам набажэнстваў на Catholic.by

Чудо в Гервятах Інтэр’ер храма на Google Street View Гервяты. Касцёл Найсвяцейшай Тройцы на LDD.by

Катэгорыя:Касцёлы Гродзенскай дыяцэзіі Гервяты Катэгорыя:Касцёлы Астравецкага раёна Катэгорыя:Гервяты