Сяргей Міхайлавіч Токць (, в. Бершты, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1997).

Біяграфія У 1992 годзе скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1995 годзе — аспірантуру пры Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Працуе на кафедры беларускай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1997 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Дзяржаўны апарат царызму ў Беларусі ў 30—60-х гадах ХІХ ст. (структура, функцыі, чыноўніцкі корпус)». Даследуе праблемы этнаканфесійнай і сацыяльнай гісторыі Беларусі 19—20 стагоддзяў, праводзіць мікрагістрычныя даследаванні.

За манаграфію «Беларуская вёска на мяжы эпох» атрымаў Стыпендыю польскага ўрада імя Льва Сапегі, падчас якой сабраў матэрыял пра Скідзельскае паўстанне 1939 годаТокць, Сяргей. Скідзельскае паўстанне 1939 года: антрапалогія канфлікту // «ARCHE» № 8 (83), 2009..

Узнагароды Лаўрэат прэміі імя Льва Сапегі (2008)Прэмію імя Сапегі атрымаў Сяргей Токць // «Наша Ніва», 7 красавіка 2008..

Крыніцы

Спасылкі Беларускія аўтары Камунікату

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук Катэгорыя:Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Берштах Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі