Палац Бжастоўскіх () — палац у Старым горадзе Вільні на скрыжаванні вуліц Універсітэцкай () і Дамініканскай (Дамініканская № 18/2; ). У цяперашні час у будынку размешчаны аптэка і прыватныя кватэры.
Гісторыя У 1667 годзе двухпавярховы палац набыў дыпламат Цыпрыян Павел Бжастоўскі. У 1760-я ўладальнікам палаца быў яго нашчадак пісар і рэферэндар Вялікага Княства Літоўскага Павел Ксаверый Бжастоўскі. Сучасны выгляд будынак набыў пасля пажару 1748 года, калі ў 1769 годзе ён быў пашыраны і перабудаваны ў стылі класіцызм паводле праекта славутага віленскага архітэктара Марціна Кнакфуса.
Неўзабаве палац быў прададзены Якубу Нагурскаму, а пазней належаў АгінскімAntanas Rimvydas Čaplikas. Šv. Jono, Dominikonų, Trakų gatvės. Vilnius: Charibdė, 1998. ISBN 9986-745-13-6. P. 125—131.. З 1802 года ўладальнікам палаца быў кампазітар Міхал Клеафас Агінскі, аўтар паланэза «Развітанне з радзімай», пасля яго смерці — мецэнат Ірыніўш Клеафас Агінскі«Страчаная сталіца». 10 палацаў Вільні, якія варта пабачыць беларусу .
У 1957 і 1982 гг. палац быў рэканструяваны, умацавана яго канструкцыя, другі паверх прыстасаваны пад кватэры. Частку першага паверху цяпер займае аптэка, частка будынка адведзена пад жылыя памяшканні.
Спасылкі
16. Bžostovskių rūmai (Posesija 430, Domininkonų g. 18/2)
Катэгорыя:Палацы Вільні Катэгорыя:Бжастоўскія Катэгорыя:Збудаванні Літвы ў стылі класіцызм