Анатоль Яфімавіч Та́рас (нар. , прыгарад Гомеля; Псеўданімы: Дон Миллер, Жак Пино, Максим Петров) — беларускі пісьменнік, выдавец, журналіст, гісторык-аматар. Кандыдат педагагічных навук (1979), доктар навук у галіне інфармацыйных тэхналогій (1998).

Біяграфія

Скончыў у 1961 годзе мінскую СШ № 31. У 1961—1963 гадах працаваў рабочым на мінскіх заводах.

У 1963—1966 гадах праходзіў у ваеннай службы ў асобным разведвальна-дыверсійным батальёне 7-й танкавай арміі. У 1967—1975 гадах браў удзел у 11 аперацыях, што праводзіліся спецыяльнымі падраздзяленнямі Галоўнага ўпраўлення выведкі СССР у розных рэгіёнах свету (атрымаў шэраг урадавых узнагарод).

Скончыў у 1972 годзе філасофскае аддзяленне гістарычнага факультэта БДУ, у 1979 годзе — аспірантуру Акадэміі педагагічных навук СССР у Маскве.

Працаваў навуковым супрацоўнікам (1972—1981), старшым навуковым супрацоўнікам (1981—1989) НДІ педагогікі Міністэрства асветы БССР. У 1989—1991 гадах загадчык лабараторыі навукова-практычнага цэнтра «Сігнум». Працаваў рэдактарам у мінскіх выдавецтвах «Эридан» (1991—1994), «Красико-принт» (1994—1995), «МЕТ» (1995—1999). У 1999—2009 гадах галоўны рэдактар выдавецтва «Харвест». З лета 2009 году рэдактар гістарычнага альманаха «Деды».

Таксама мае ступень доктара навук у вобласці інфармацыйных тэхналогій (1998) і званне прафесара (1998) ад грамадскага аб’яднанняУ адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 402 ад 19.06.2006 г. Рашэннем Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 04.06.2007 № 95, грамадскае аб’яднанне «Международная академия информационных технологий» («МАИТ») перайменавана ў Міжнароднае навуковае грамадскае аб’яднанне «МАИТ» (МНГА «МАИТ») з выдачай пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб’яднання за № 01889, з захаваннем юрыдычнай асобы, членства, структуры, асноўных палажэнняў, мэт і задач аб’яднання «МАИТ». «IAIT — Міжнародная акадэмія інфармацыйных тэхналогій», з 2000 году яго правадзейны член.

Навуковая дзейнасць Рэдактар, укладальнік і аўтар каля 100 кніг, у т.л. «Войны Маскоўскай Русі з Вялікім Княствам Літоўскім і Рэччу Паспалітай у XIV—XVII ст.ст.» (2006), «Гісторыя імперскіх адносін: беларусы і рускія. 1772—1991» (2008), «Анатомія нянавісці: Руска-польскія канфлікты ў XVIII—XX стст.» (2009), «Грунвальд, 15 ліпеня 1410 года» (2010), «Навуковы антыкамунізм і антыфашызм» (2010), «Перадгісторыя беларусаў ад старажытнасці да XIII стагоддзя» (2010), «Касцёл у нашым жыцці: Да 100-годдзя Чырвонага касцёла» (2010), «Беларусь перад усім: Аб нацыянальнай беларускай ідэі» (2011), «1812 Трагедыя Беларусі» (2012).

Крытыка У навуковым асяроддзі крытыкуецца як выдавец, што пры адсутнасці спецыяльнай адукацыі ажыццяўляе выданне кніг на разнастайную тэматыку ў залежнасці ад упадабанняў патэнцыйнай аўдыторыі. У прыватнасці, з акадэмічнага пункту гледжання гістарычныя творы аўтара, што прэтэндуюць на навуковую значнасць, маюць вялікі комплекс факталагічных і метадалагічных хібаў, тэндэнцыйных зацікаўленых выказванняў і адзначаюцца недапушчальнымі ў акадэмічнай навуцы катэгарычнымі выказваннямі; акрамя факталагічных хібаў адзначаецца адсутнасць спасылак на літаратуру, з якой аўтар запазычваў пэўныя высновы.

Пералік кніг А. Я. ТарасаПералік складзены ў 2010, цяпер няпоўны.

Серыя «Невядомая гісторыя» (2006) Войны Московской Руси с Великим княжеством Литовским и Речью Посполитой в XIV—XVII вв., 800 с. (2008) История имперских отношений: беларусы и русские. 1772—1991. (адзін з аўтараў), 608 с. (2009) Анатомия ненависти: Русско-польские конфликты в XVIII—XX вв., 800 с. (2009) Тайны белорусской истории., 560 c. (2010) Грюнвальд, 15 июля 1410 года, 160 с. (2010) Костёл в нашей жизни, 192 с. (2010) Научный антикоммунизм и антифашизм: Популярный компендиум (разам з А. А. Грыцанавым), 528 с. (2010) Предыстория беларусов с древнейших времен до XIII века (складальнік і рэдактар, адзін з аўтараў), 544 с. (2011) Беларусь превыше всего: О национальной беларуской идее (адзін з аўтараў), 240 с.

Псіхалогія і педагогіка (1982) Педагогическая профилактика правонарушений несовершеннолетних, 64 с. (1986) Предупреждение отклонений в поведении учащихся, 72 с. (1987) Предупреждение наркомании и токсикомании несовершеннолетних (адзін з аўтараў), 57 с. (1988) Правовое воспитание старшеклассников, 72 с. (1990) Острые углы воспитания (адзін з аўтараў), 103 с. (1990) Руководителю о психологии личности, 77 с. (1990) Руководителю о психической саморегуляции состояний, 63 с. (1990) Руководителю о социальной психологии управления, 92 с. (1990) Руководителю о творческом мышлении, 74 с. (1991) Психологическая коррекция личности трудновоспитуемого подростка, 54 с. (1993) Самозащита психики, 48 с. (1999) Психология экстремальных ситуаций (складальнік і рэдактар), 480 с. (2003) Информационно-психологическая и психотронная война (складальнік і рэдактар), 432 с. (2003) Психология террористов и серийных убийц (складальнік і рэдактар), 400 с. (2003) Современная этнопсихология (складальнік і рэдактар), 368 с. (2005) Карательная психиатрия (складальнік і рэдактар), 608 с. (2005) Психология музыки и музыкальных способностей (складальнік і рэдактар), 720 с. (2005) Психология спорта (складальнік і рэдактар), 352 с. (2006) Методы и приемы психологической войны (складальнік і рэдактар), 352 с.

Ваенна-марская тэматыка (1998) Подводный спецназ: история, операции, снаряжение, вооружение, подготовка боевых пловцов, 432 с. (+ 16 с. іл.) (2000) Корабли Российского императорского флота 1892—1917 гг. (складальнік і рэдактар), 336 с. (+ 72 с. іл.) (2000) Люди-лягушки: История подводных диверсионных средств и сил (разам з У. Бешанавым), 528 с. (2001) Первая мировая война на море (складальнік і рэдактар), 592 с. (2002) Энциклопедия броненосцев и линкоров 1854—1944., 800 с. (2002) Вторая мировая война на море (составитель и редактор), 544 с. (+ 96 с. ил.) (2002) История подводных лодок 1624—1904., 240 с. (2003) Подводные лодки Великой войны 1914—1918., 336 с. (2003) Военно-морское соперничество и конфликты в 1919—1939. (складальнік і рэдактар) (2004) Подводные лодки Второй мировой войны 1939—1945., 480 с. (2004) Сверхмалые подводные лодки 1914—2004., 248 с. (2004) Русско-японская война на море 1904—1905., 296 с. (2005) История торпедных катеров XIX—XX вв., 416 с. (2005) Атомный подводный флот 1955—2005., 216 с. (2006) Дизельные подводные лодки 1950—2005., 272 с. (2007) Сражения и кампании русского парусного флота 1696—1863., 672 с. (2008) Ракетные катера вчера и сегодня, 288 с.

Пытанні бяспекі, спецаперацыі і г.д. (1996) Безопасность бизнесмена и бизнеса: Практическое пособие, 160 с. (1997) Коммандос: Формирование, подготовка… операции в 1915—1991 гг. (пад псеўданімам «Дон Миллер»), 464 с. (1998) Подготовка разведчика: Система спецназа ГРУ (разам з Ф. Заруцкім), 608 с. (1998) Малая война: Организация и тактика действий малых боевых подразделений (складальнік і рэдактар), 512 с. (1998) Телохранитель: Приемы, средства, критерии пригодности, экипировка и тренинг (складальнік і рэдактар), 320 с. (1999) Выживание по методам СAС: Практическое пособие (пад псеўданімам «Дон Миллер»), 448 с. (1999) Советско-финская война 1939—1940 гг. (складальнік і рэдактар), 464 с. (2002) Снайпер (пад псеўданімам «Дон Миллер»), 384 с. (2003) Войсковая разведка (складальнік і рэдактар), 512 с. (2003) Десантная и походная подготовка разведчика (складальнік і рэдактар), 528 с. (2003) Спутник разведчика и партизана (складальнік і рэдактар), 592 с. (2003) Так сражается SAS (автор), 336 с. (2005) Антипартизанская война в 1941—1945 гг. (складальнік і рэдактар), 400 с. (2005) Механизмы государственных переворотов: Историко-теоретическое исследование (пад псеўданімам «М. Петров»), 400 с. (2008) Меткий охотник: Основы стрельбы из охотничьего оружия (пад псеўданімам «М. Петров») (2009) Карманная книга телохранителя (пад псеўданімам «М. Петров»), 352 с. (2011) Как уничтожать террористов (пад псеўданімам «М. Петров»)

Фізічная культура і адзінаборствы (1990) Оздоровительная система медитативно-дыхательных упражнений Цигун, 57 с. (1991) Вьетнамская психофизическая оздоровительная система Зыонгшинь, 84 с. (1992) Искусство рукопашного боя: техника Вьетводао, 112 с. (1992) Кэмпо: Восточное искусство самозащиты (разам з У. Дахноўскім), 206 с. (1992) Сто приемов самозащиты: Пособие для самостоятельных занятий, 64 с. (1994) Вьетводао-Вовинам: От начинающего к черному поясу (разам з В. Курэйчыкам), 112 с. (1996) Боевые искусства: 200 школ боевых искусств Востока и Запада, 640 с. (1996) Воины-тени: Ниндзя и ниндзюцу, 240 с. (1997) Боевая машина: Руководство по самозащите, 592 с. (1997) Искусство дзю-дзюцу: 108 приемов школы Фукури-рю (пад псеўданімам «Дон Миллер»), 304 с. (1997) Китайский кулак: Чан-цюань, Нань-цюань, Сянсин-цюань, Нэйцзя-цюань (пад псеўданімам «Жак Пино»), 320 с. (1997) Французский бокс Сават: История и техника, 304 с. (1998) Рукопашный бой СМЕРШ, 400 с. (1999) Техника боевого фехтования (складальнік і рэдактар, адзін з аўтараў), 352 с. (2000) Боевая машина: Краткий курс самообороны, 416 с. (2000) Оружие уличного бойца (разам з А. Уладзімірскім), 256 с. (2002) Боевые и спортивные единоборства: Справочник (складальнік і рэдактар, адзін з аўтараў), 640 с. (2003) Техника ближнего боя: Сборник (складальнік і рэдактар, адзін з аўтараў), 368 с. (2007) Боевая система Кванкидо (пад псеўданімам «М. Петров»), 288 с. (2007) Бокс: История и техника (разам з В. Лялько), 480 с. (2007) Восточная боевая энергетика (пад псеўданімам «М. Петров»), 368 с. (2007) Каратэ для самообороны (пад псеўданімам «М. Петров»), 384 с. (2007) Техника и тренировка боксера (пад псеўданімам «М. Петров»), 320 с. (2008) Боевое искусство Шаолиня (пад псеўданімам «М. Петров»), 464 стр. (2008) Спецприемы рукопашного боя (пад псеўданімам «М. Петров»), 288 с. (2009) Бодибилдинг: новые методы тренинга (пад псеўданімам «М. Петров»), 240 с. (2010) Боевая машина — два: Практическое пособие по самообороне, 448 с. (2010) Боевые приемы ушу (пад псеўданімам «М. Петров»), 448 с. (2010) Приемы рукопашного боя НКВД (пад псеўданімам «М. Петров»), 288 с. (2010) Техника дзю-дзюцу: 100 приемов (пад псеўданімам «М. Петров»), 288 с.

Літаратура

Кто есть Кто в Республике Беларусь. — Мн.: «Энциклопедикс», 2009. — ISBN 978-985-6742-80-7 — С. 228.

Спасылкі Naviny.by Грамадства

Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Выдаўцы Беларусі Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага