Грачу́хі (, ) — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Луцкага сельсавета. Насельніцтва 7 чал. (2004). Знаходзіцца за 23 км на паўночны захад ад горад Жлобін, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Красны Бераг (лінія Бабруйск — Жлобін), за 116 км ад Гомеля.
Гісторыя Заснаваная ў пачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 16 двароў і забілі 4 жыхароў. 6 жыхароў загінулі на фронце. Да 30 красавіка 1948 года вёска ўваходзіла ў склад Краснабярэжскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 30 апреля 1948 г. О разукрупнении Луковского сельского Совета, Жлобинского района, Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгасу «Рактнянскі» (цэнтр — вёска Рэкта). Да 21 верасня 1992 года вёска ўваходзіла ў склад Ракцянскага сельсавета.
Насельніцтва XX стагоддзе: 1925 — 23 двары; 1940 — 98 жыхароў; 1959 — 97 жыхароў (паводле перапісу) XXI стагоддзе: 2004 — 5 гаспадарак, 7 жыхароў
Вядомыя выхадцы П. А. Странакоў — Герой Савецкага Саюза.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Луцкі сельсавет (Жлобінскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Жлобінскага раёна