Рэ́кта (, ) — вёска ў Беларусі, у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Луцкага сельсавета. Насельніцтва 776 чал. (2004).
Геаграфія Знаходзіцца за 16 км на поўнач (за 17 км на паўночны захад) ад горада Жлобін, за 6 км ад чыгуначнага раз’езда станцыі Лукскае (лінія Жлобін — Магілёў), за 100 км ад Гомеля.
На ўсходзе і поўначы меліярацыйныя каналы.
Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомая з пачатку XX стагоддзя як сяло ў Лукаўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 годзе фальварак, 270 дзесяцін зямлі. У 1924 годзе ў выніку парадкавання земляў фальварка былі створаны пасёлкі Зялёны Крыж і Лозкі (не існуюць). У 1929 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны лётчык». Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 29 двароў, забілі 17 жыхароў. У баях каля вёскі ў чэрвені 1944 года загінулі 97 савецкіх салдатаў (пахаваныя ў брацкай магіле ў цэнтры). На франтах загінулі 36 жыхароў. З 30 красавіка 1948 года да снежня 1992 года цэнтр Ракцянскага сельсавета Жлобінскага раёнаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 30 апреля 1948 г. О разукрупнении Луковского сельского Совета, Жлобинского района, Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. У 1962 годзе да вёскі далучаныя суседнія вёскі Вялікі Лес, Новы Мазалаў. Цэнтр саўгаса «Рэкцянскі». Працуюць пачатковая школа, Дом культуры, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, дзіцячыя яслі-сад, аддзяленне сувязі, крама. У 1986 годзе былі пабудаваныя цагляныя дамы на 55 кватэр, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй тэрыторый у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
У склад Рэкцянскага сельсавета ўваходзілі: да 1962 года вёскі Вялікі Лес, Новы Мазалаў (у наш час не існуюць).
Насельніцтва
XX стагоддзе: 1909 — 1 двор, 14 жыхароў; 1940 — 137 двароў, 548 жыхароў; 1959 — 122 жыхара (паводле перапісу) XXI стагоддзе: 2001 — 785 жыхароў, 284 двары; 2004 — 277 гаспадарак, 776 жыхароў
Помнікі гісторыі і культуры Брацкая магіла савецкіх воінаў.
Літаратура
Ліст карты N-35-120. Выданне 1981 года.
Спасылкі
Катэгорыя:Луцкі сельсавет (Жлобінскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Жлобінскага раёна