Лявон (Леан) Андрэевіч Бабровіч (крыптанім: Б. Л.; , в. Мацкі, Вілейскі павет Віленская губерня, Расійская імперыя — , , БССР) — беларускі гісторык і публіцыст.
Біяграфія З 1923 года член КПЗБ. У 1932 скончыў аспірантуру БелАН, працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі.
Арыштаваны 21 верасня 1933 года ДПУ БССР па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». 9 студзеня 1934 года Судовай калегіяй АДПУ СССР прыгавораны да ВМП. Расстраляны 21 мая 1934 г. Рэабілітаваны 16 жніўня 1956 г.
Творы Мястэчка Койданава. (Гістарычныя весткі). Менск. 1929. 42 с (разам з І. Т. Шпілеўскім) Гістарычны нарыс Дзяржыншчыны (б. Койданаўшчыны). Менск. 1932. 109 с. (разам з І. Шпілеўскім) Об клясавай барацьбе ў Заходняй Беларусі ў часы Беларускай сялянска-работніцкай Грамады. Менск. 1932. 68 с. (разам з Я. Багданскім)
Літаратура Саламевіч Я. Слоўнік беларускіх псеўданімаў і крыптанімаў /ХVI-ХХ стст./ Мінск. 1983. С. 23, 168.
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Публіцысты паводле алфавіта Катэгорыя:Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мядзельскім раёне