Аляксандр Дзмітрыевіч Кавале́ня (, в. Кашніцы, цяпер , Гродзенская вобласць — , Менск, НКУС) — беларускі археолаг, гісторык.
Біяграфія Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю (1915). Удзельнічаў у грамадзянскай вайне, вядомы як удзельнік штурма ПеракопаУлашчык М. / С. С. Шутаў — археолаг і доктар // ПГКБ. 1973. № 3. С. 42.. У 1929 годзе скончыў БДУ. З 1932 года навуковы супрацоўнік секцыі археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР.
Арыштаваны ў Менску ў 1937 годзе. Прыгавораны «тройкай» НКУС 25 жніўня 1937 года за «шпіёнскую дзейнасць на карысць польскіх разведорганаў» да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны 28 жніўня 1937 года. Рэабілітаваны 16 кастрычніка 1958 года. Асабовая справа К. № 13173-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Навуковая дзейнасць
Адзін з пачынальнікаў беларускай археалогіі. Яшчэ ў студэнцкія гады праводзіў раскопкі на гарадзішчы ў Тураве (1927), вывучаў помнікі розных эпох Тураўшчыны. Даследаваў стаянкі палеаліту (Бердыж, Юравічы), гарадзішчы жалезнага веку (Банцараўшчына і інш.). Вывучаў культуру плямён, якія жылі ў басейне Дняпра, на левых прытоках Прыпяці і Заходняй Дзвіны.
Збіраў матэрыялы для археалагічнай карты Беларусі. Займаўся вывучэннем старажытнага Менска.
Разам з Аляксандрам Ляўданскім, Сяргеем Дубінскім аўтар трохтомнага выдання «Прац» — навуковага зборніка Інбелкульта і АН БССР па археалогіі. Падрыхтаваны вучонымі чацвёрты том «Прац» не пабачыў свет — быў знішчаны органамі НКУС у наборы.
Бібліяграфія
Каваленя А. Дз. Матэрыялы з дагісторыі Тураўшчыны / А. Дз. Каваленя, С.С. Шутаў // Запіскі аддзела гуманітарных навук БАН. – Кн. 11. Працы археалагічнай камісіі. – Т. 2. – Мінск, 1930. – С. 339–379. Каваленя, А. Археалагічныя разведкі ў Магілёўскай, Бабруйскай і Мінскай акругах / А. Д. Каваленя. – [Мінск: б. в., 1930]. – С. 145―155.
Памяць У 2001 годзе ў Курапатах усталяваны вялікі дубовы крыж — знак памяці сучаснага пакалення археолагаў пра нявінна забітых калег, якія закладалі падмурак акадэмічнай археалогіі: Аляксандру Ляўданскаму, Аляксандру Каваленю, Сяргею ДубінскамуПомнікі ахвярам палітычных рэпрэсіяў // на сайце Глобус Беларусі.
Літаратура
— С. 515.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бераставіцкім раёне Катэгорыя:Археолагі Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР