Су́рціны. Сустракаецца таксама варыянт Сурці́ны (, ) — вёска ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Путчынскага сельсавета.
За 33 км ад Дзяржынска, 48 км ад Мінску, 34 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.
Гісторыя У 1909 г. у Рубяжэвіцкай воласці Мінскага павета, 12 двароў, 79 жыхароў. У 1920—1939 гг. у складзе Польшчы, з 17 верасня 1939 г. у БССР. На 1 студзеня 2004 г. 10 двароў, 21 жыхар.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Волменскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Насельніцтва
Вядомыя асобы Браніслава Адольфаўна Манак — кандыдат геаграфічных навук.
Крыніцы
Літаратура Сурціны // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 691.
Спасылкі
Катэгорыя:Путчынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Дзяржынскага раёна