На́рацкі сельсавет (таксама сустракаецца назва Нарача́нскі сельсавет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Нарач.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Кабыльніцкі сельсавет у складзе Мядзельскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Кабыльнік. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 30 ліпеня 1964 года вёска Кабыльнік перайменавана ў НарачУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).. 28 жніўня 1964 года сельсавет перайменаваны ў НарацкіРашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 28 жніўня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).. 9 жніўня 1979 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ляшчынскага сельсавета. 28 красавіка 2004 года ў склад сельсавета ўключаныя вёскі Абрамы, Балашы і Малая Сырмеж Сырмежскага сельсавета і хутары Глыбокі Ручай і Рыдупля Свірскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 апреля 2004 г. № 64 Об изменении границ Нарочского, Свирского и Сырмежского сельсоветов Мядельского района. 30 снежня 2009 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны пасёлак Зубранёўка.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (46 населеных пунктаў, без курортнага пасёлка Нарач) — 4143 чалавекі, з іх 94,5 % — беларусы, 3,2 % — рускія, 1,6 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (48 населеных пунктаў) — 7277 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе