Анатолій Апанасавіч Тозік () — беларускі дзяржаўны дзеяч і дыпламат.

Біяграфія Нарадзіўся 13 сакавіка 1949 года ў в. Казанск Калінкавіцкага раёна Палескай вобласці.

У 1971 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кандыдат гістарычных навук (1974).

З 1974 да 1979 года працаваў выкладчыкам, старшым выкладчыкам, дацэнтам і сакратаром камітэта камсамола БДУ.

У 1980 годзе скончыў Вышэйшыя курсы КДБ СССР у Мінску. Да 1994 года працаваў у органах бяспекі, потым да 2000 года — на кіруючых пасадах у Савеце бяспекі Рэспублікі Беларусь.

З 22 ліпеня 2000 года быў старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі БеларусьУказ Президента Республики Беларусь от 22 июля 2000 г. № 411 «О назначении А. А. Тозика Председателем Комитета государственного контроля Республики Беларусь» , членам Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь і членам Прэзідыума Савета міністраў Рэспублікі Беларусь.

13 красавіка 2006 года быў зняты з пасады старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю і прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай РэспубліцыУказ Президента Республики Беларусь от 13 апреля 2006 г. № 232 «О назначении А. А. Тозика Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Китайской Народной Республике и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» . 28 снежня 2010 года быў адстаўлены з гэтай пасады і прызначаны Намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі БеларусьУКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 28 декабря 2010 г. № 698 «О назначении А. А. Тозика» . З 27 снежня 2014 года ў адстаўцы.

Затым узначаліў Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя.

Узнагароды Ордэн Айчыны III ступені — 9 красавіка 1997 годаУказ Президента Республики Беларусь от 9 апреля 1997 г. № 235 «О награждении А. А. Тозика орденом Отечества III степени» . Ордэн ПашаныТозик Анатолий Афанасьевич. Ордэн Святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра III ступені (Руская праваслаўная царква; 2013)Святейший Патриарх Кирилл: Празднуя 1025-летие Крещения Руси, мы замыкаем связь времен .

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Профіль на праекце «Хто ёсць хто ў РБ» Біяграфія на старонцы пасольства ў Кітаі (станам на 20 лістапада 2009)

Катэгорыя:Выпускнікі Вышэйшых курсаў КДБ СССР у Мінску Катэгорыя:Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі БССР Катэгорыя:Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Кітаі Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі Катэгорыя:Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)