Міхаі́л Міха́йлавіч Амельяно́віч (нарадзіўся , в. Клюкавічы Гродзенскай вобласці, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (2010—2018).
Біяграфія У 1980 годзе скончыў лесагаспадарчы факультэт Беларускага тэхналагічнага інстытута імя С. М. Кірава.
1980—1985 — ляснічы Асінаўскага лясніцтва ў Багушэўскім лясгасе Віцебскай вобласці.
1985—1997 — галоўны ляснічы Багушэўскага лясгасу.
1997—1999 — дырэктар Бешанковіцкага лясгасу Віцебскай вобласці.
У 1999 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
З 1999 года — генеральны дырэктар Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання.
12 сакавіка 2010 года ўказам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны міністрам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра. 15 лютага 2018 Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад займаных пасадаў міністра лясной гаспадаркі Міхаіла Амельяновіча і міністра спорту і турызму Аляксандра Шамко за непрыняцце дзейсных мер па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі правапарушэннямі ў падведамасных арганізацыяхbelta.by.
Спасылкі
Біяграфія на старонцы міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі
Катэгорыя:Міністры лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выпускнікі БДТУ