Уладзі́мір Мікала́евіч Пату́пчык (нар. , , Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь (2013—2018).

Біяграфія Нарадзіўся ў Светлагорску Гомельскай вобласці ў 1958 г. У 1980 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут.

Працаваў машыністам-абходчыкам турбіннага абсталявання Мазырскай ЦЭЦ (1980—1981), машыністам, потым начальнікам змены на Светлагорскай ЦЭЦ (1981—1983). У 1983 годзе — намеснік начальніка цэнтральнай службы раённай энергетычнай управы «Гомельэнерга». У 1983—1984 гадах — начальнік лабараторыі металаў Светлагорскай ЦЭЦ.

Інструктар арганізацыйнага аддзела, загадчык прамыслова-транспартнага аддзела, загадчык арганізацыйнага аддзела Светлагорскага гаркаму КПБ (1984—1990). Намеснік старшыні Светлагорскага гарадскога Савета народных дэпутатаў (1990—1993). У 1993—1997 гадах — намеснік старшыні Светлагорскага гарвыканкама. У 1997—1998 гадах — першы намеснік старшыні Светлагорскага гарвыканкама. Старшыня камітэта па эканоміцы і рынкавых адносінах Гомельскага аблвыканкама (1998—2001). У 2001 годзе — старшыня Мазырскага гарвыканкама. У 2001—2004 гадах — намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама.

У 2002 годзе скончыў Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры прэзідэнце Расійскай Федэрацыі.

У 2004 годзе прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектрам па горадзе Мінску. 5 мая 2006 года прызначаны міністрам працы і сацыяльнай абароны Беларусі.

4 чэрвеня 2009 — 28 снежня 2010 — намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

16 чэрвеня 2011 года стаў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га скліканняУКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ от 16 июня 2011 г. № 252 «О назначении В. Н. Потупчика» , пазней абраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі.

22 красавіка 2013 прызначаны міністрам энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра.

2 мая 2018 года зняты з пасады міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь з фармулёўкай «за садзейнічанне незаконнаму сямейнаму бізнэсу»belta.by. Адразу ж быў арыштаваны катэдж Патупчыка, пабудаваны непадалёку ад «Мінск-Арэны».

Сям’я Жанаты, мае сына і дачку.

Узнагароды Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001) Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2008) Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2012)

Спасылкі

Старонка на праекце «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь»

Катэгорыя:Міністры працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі Катэгорыя:Міністры энергетыкі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па горадзе Мінску Катэгорыя:Старшыні Мазырскага гарадскога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Намеснікі старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта