Прэмія імя Францішка Багушэвіча — штогадовая літаратурная прэмія Беларускага ПЭН-цэнтра. Заснавана ў 1994 годзе. Традыцыйна яе ўручаюць 22 сакавіка (да Дня Волі) за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, якія спрыяюць абуджэнню пачуццяў гістарычнай самасвядомасці і нацыянальнае незалежнасці чытачоў.
Лаўрэаты 1995 — Кастусь Акула «Змагарныя дарогі»Радзіма Кастуся Акулы 1996 — Уладзімір Арлоў 1997 — Лявон Баршчэўскі Пераклад выбраных апавяданняў Франца Кафкі («Прысуд»), укладанне хрэстаматыі «Літаратура народаў свету»; Аляксандр Лукашук «За кіпучай чэкісцкай работай» і «Філістовіч. Вяртанне нацыяналіста» 1998 — Сяргей Ёрш «Вяртанне БНП» 1999 — Вячка Целеш «Гарады Беларусі на старых паштоўках» http://zbsb.org/n/337.shtml 2000 — Ніна Стужынская «Беларусь мяцежная. З гісторыі антысавецкага ўзброенага супраціву. 20-ыя гады ХХ стагоддзя.» Вільня 2001 — Алесь Белы «Хроніка Белай Русi. Chronicon Russiae Albae. Нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы» 2002 — Андрэй Катлярчук «Шведы ў гісторыі і культуры беларусаў» 2003 — Захар Шыбека «Нарысы гісторыі Беларусі 1795—2002» 2004 — Аляксандр Надсан «Біскуп Чэслаў Сіповіч: святар і беларус», выдавецтва «БелФранс» 2006 — Леанід Маракоў «Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі 1794—1991» 2010 — Вольга Бабкова «…І цуды, і страхі» 2011 — Зміцер Санько серыя «Нашы славутыя землякі» і Людміла Рублеўская «Сутарэнні Ромула» 2012 — Алесь Краўцэвіч за кнігу «Гедымін (1316—1341). Каралеўства Літвы і Русі» і Уладзімір Ляхоўскі за кнігу «Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове XIX ст. — 1-й палове XX ст. (да 1939 г.)» Узначальваць ПЭН-цэнтр зноў будзе Андрэй Хадановіч . 2013 — Дзмітрый Матвейчык за кнігу «Паўстанне 1863—1864 гадоў у Беларусі: нарыс баявых дзеянняў». 2014 — Анатоль Трафімчык за кнігу «1939 год і Беларусь: забытая вайна». 2015 — Святлана Марозава за кнігу «„Сваёй веры ламаць не будзем…“: супраціўленне дэўнізацыі ў Беларусі (1780—1839 гады)» і Дзяніс Лісейчыкаў за кнігу «Святар у беларускім соцыуме: прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596—1839 гг». 2016 — Віктар Корбут і Зміцер Ласько за кнігу «Мінск. Спадчына старога горада. 1067—1917». 2017 — Уладзімір Лякін за кнігу «Ліцвіны ў гвардыі Напалеона». 2018 — Васіль Герасімчык за кнігу «Кастусь Каліноўскі: Асоба і легенда», (выдавецтва «ЮрсаПрынт», 2018)Васіль Герасімчык стаў лаўрэатам Прэміі Багушэвіча // Наша Ніва, 13 красавіка 2019. 2019 — Алесь Смалянчук за кнігу «Раман Скірмунт (1868—1939): жыццяпіс грамадзяніна Краю», прысвечаную прэм’еру БНР і лідару правага крыла ў яе кіраўніцтве. 2020 — Сяргей Абламейка за кнігу «Кастусь Каліноўскі. Палітычнае нараджэньне Беларусі». 2021Лаўрэаты Прэміі імя Францішка Багушэвіча за 2021 год: Кніга «І немагчымае зрабі! Успаміны пра падзеі 1968 году. Памяці Алеся Разанава» (выдавецтва «Тэхналогія»; укладальнікі: Зміцер Санько, Алена Чарнавокая) Кніга Сяргея Тарасава «Еўфрасіння-Офрасіння-Афрасіння Полацкая. Яе час. Яе Крыж» (выд-ва «Раман Цымбераў») 2022 — Таццяна Астроўская за кнігу «Культура і супраціў. Інтэлігенцыя, іншадумства і самвыдат у савецкай Беларусі (1968—1988)», прысвечаная культурніцкаму змаганню з аўтарытарызмам. 2023 — кніга Валянціна Акудовіча «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым» — за гісторыю паўставання беларускай інтэлектуальнай прасторыАбвешчаны пераможца прэміі імя Францішка Багушэвіча за 2023 год 2024Абвешчаны пераможцы прэміі імя Францішка Багушэвіча за 2024 год: Кацярына Ваданосава — за інтэлектуальную актуалізацыю матэрыяльнай спадчыны, яе праект «Нітка Зорка. Майстэрня Кацярыны Ваданосавай» на тэлеканале «Белсат» Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч — за грунтоўны ўнёсак у беларускую несмяротнасць за выданне «Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце» Сяргей Дубавец за крэатыўную рэінтэрпрэтацыю нацыянальнай класікі ў кнізе «Стагоддзе НН»
Спасылкі pen-centre.by
Катэгорыя:Беларускі ПЭН-цэнтр