Блакітны свін — літаратурная прэмія, заснаваная суполкай «Літаратурнае прадмесце» ў 2006 годзе. Надавалася за «нонканфармізм і здольнасць захаваць творчую „самасць“». Апошняе ўручэнне прэміі адбылося ў 2018 годзе.

Апісанне Адзіная беларуская літаратурная антыгламурная прэмія, заснаваная суполкай «Літаратурнае прадмесце» ў 2006 годзе, прысуджалася за крэатыўныя праекты цягам году, нонканфармізм і здольнасць захаваць творчую «самасць».

Узнагарода ўяўляе з сабе дыплом, на якім на тле блакітнага неба размешчана выява пятачка. І дадаткова сотня розных прадметаў на памяць: сто алоўкаў, свечак, пакетаў. Кожны год нешта рознае, змесціва прыза вызначаецца галасаваннем.

Сімвал — свін — прэзентуецца як беларуская птушка шчасця, якая (па словах арганізатараў) блакітная таму, што лётае ў нябёсах. У яго імені выклік і сімволіка, спроба разбурыць стэрэатыпы. Яго скура рамантычнага колеру, а пад ёй хаваецца тутэйшае сала з белымі і чырвонымі праслойкамі. У яго вобразе аб’яднаны і авангард, і нацыянальная традыцыя, і вялікія магчымасці для фантазій.

Лаўрэаты

2006 — Аксана Спрынчан 2007 — Віктар Ываноў 2008 — Мікола Кандратаў 2009 — Маргарыта Аляшкевіч 2010 — Віка Трэнас; за прамоцыю беларускай літаратуры. Пятро Васючэнка — ганаровы «Блакітны свін»; за стварэнне новае беларускае міфалогіі 2011 — Наталля Кучмель; за выхаванне літаратурнага густу ў маладых паэтаў, нонканфармізм і творчую сумленнасць. Георгій Барташ — ганаровы «Блакітны свін» 2012 — Юлія Новік 2013—2015 — прэмія не ўручалася 2016 — Яраш Малішэўскі; за цікавыя праекты, праведзеныя цягам году, цудоўныя песні, папулярызацыю беларускай паэзіі, беларускай гісторыі і беларускай музыкі. Паэтычны тэатр «Арт.С» — ганаровы «Блакітны свін»; за адданасць беларушчыне, крэатыўнасць, шматгадовую папулярызацыю беларускай літаратуры, здольнасць аб’ядноўваць таленты і абуджаць сэрцы 2017 — Павел Дарохін; за цыкл канцэртаў, у якіх з'ядноўваецца паэзія, музыка і візуальнасць. Рэгіна Багамолава — ганаровы «Блакітны свін»; за падтрымку маладых беларускіх літаратараў 2018 — Наста Грышчук; за праект Haroshak.by. Міхал Бараноўскі — ганаровы «Блакітны свін»

Спасылкі

Літаратура

Катэгорыя:Беларускія літаратурныя прэміі