Андрэй Уладзі́міравіч Кабякоў (, Масква, РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь з 27 снежня 2014 па 18 жніўня 2018.
Біяграфія Нарадзіўся ў Маскве ў 1960 годзе. З трохгадовага ўзросту жыў на тэрыторыі Беларусі.
У 1983 годзе скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут. У 1985—1988 гадах працаваў спачатку старэйшым майстара, намеснікам начальніка цэха і намеснікам начальніка зборачнай вытворчасці завода «Дыяпраектар», г. Рагачоў Гомельскай вобласці, а у 1988—1989 гадах — інструктарам арганізацыйнага аддзела Рагачоўскага гаркаму КПБ.
У 1991 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава. У 1989—1991 гадах быў слухачом у Інстытуце паліталогіі і сацыяльнага кіравання КПБ.
У 1991—1992 гадах быў начальнікам планава-эканамічнага аддзела завода, а ў 1992—1995 гадах — намеснікам дырэктара па эканоміцы заводу «Дыяпраектар».
У 1995—1996 гадах займаў пасаду намесніка начальніка Службы кантролю прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а ў 1996—1998 гадах - намесніка Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. З чэрвеня 1998 года — прэзідэнт Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці.
2 снежня 1998 года загадам прэзідэнта № 575 прызначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, а 6 кастрычніка 2000 г. прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў ААТ «Белпрамбудбанк».
У 2000—2001 гадах з’яўляўся першым намеснікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. 3 студзеня 2001 г. яму даручана стварыць камісію, якая зоймецца аператыўным кантролем за рытмічным напаўненнем дзяржбюджэту ў 2001 г. 21 верасня 2001 г. ізноў абраны прэзідэнт прыняў адстаўку Савета міністраў Рэспублікі Беларусь. 24 верасня 2001 г. загадам прэзідэнта № 519 прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
З 3 ліпеня 2002 года па 24 снежня 2003 года — міністр эканомікі Беларусі. Са снежня 2003 года па 28 снежня 2010 года — намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
З 28 снежня 2010 года — намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі БеларусьУКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 28 декабря 2010 г. № 701 «О назначении А. В. Кобякова» .
8 снежня 2011 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай ФедэрацыіУказ Президента Республики Беларусь от 8 ноября 2011 года № 506 «О назначении А. В. Кобякова» .
З 27 жніўня 2012 годаГлавой администрации президента Белоруссии назначен Андрей Кобяков па 27 снежня 2014 годаУказ Президента Республики Беларусь от 27 декабря 2014 года № 619 «О назначении А. В. Кобякова» быў кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
З 27 снежня 2014 года па 18 жніўня 2018 годаУказ Президента Республики Беларусь от 18 августа 2018 года № 326 «Об А. В. Кобякове» быў Прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь. Пасля сыходу з дзяржаўнай службы стаў членам савета дырэктараў, старшынёй аўдытарскага камітэта савета дырэктараў у Белгазпрамбанку.
17 лістапада 2020 года прызначаны гендырэктарам «Групы Сібвуглемет» і старшынёй савета дырэктараў кіруючай кампаніі «Холдынг Сібвуглемет».
Жанаты. Мае дачку і сына.
Узнагароды Ордэн Айчыны III ступені (2014) Ордэн Пашаны (2006)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з 1 сакавіка 2006 г. № 136 Аб узнагароджанні работнікаў, якія ўнеслі найбольш значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі ў 2001—2005 гадах, дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь, 1/7323
Спасылкі
Старонка на праекце «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь»
Катэгорыя:Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі Катэгорыя:Міністры эканомікі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Кіраўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Расіі Катэгорыя:Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Рэспублікі Беларусь