Вале́ры Мікала́евіч Карашко́ў — беларускі дзяржаўны дзяеч, старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь (2006—2011).

Біяграфія

Валерый Карашкоў нарадзіўся ў 1953 годзе ў г. Іўе Гродзенскай вобласці.

У 1975 годзе скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча СПА.

1975—1976 — служыў у войску.

1977—1981 — інжынер, старшы інжынер, начальнік адзела ЦКБ «Стандарт».

1981—1991 — намеснік галоўнага інжынера, намеснік дырэктара ЦКБ «Спектр», у 1991—1992 — намеснік генеральнага дырэктара НВА «Спектр».

1992—1994 — старшыня Камітэта па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

1994—1997 — старшыня Камітэта па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі Міністэрства адукацыі і навукі Беларусі.

1997—2001 — старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі Беларусі.

2001—2006 — старшыня Камітэта па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

5 мая 2006 — 14 снежня 2011 — старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Беларусі.

Аўтар болей за сто пяцьдзясят навуковых прац і артыкулаў, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, сапраўдны член Беларускай інжынернай акадэміі, Акадэміі праблем якасці Расійскай Федэрацыі, Метралагічнай акадэміі Расійскай Федэрацыі.

Узнагароды

У 2002 годзе ўзнагароджаны Граматай Выканаўчага камітэта СНД, Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.

10 кастрычніка 2008 годзе за актыўную працу па ўмацаванні і развіцці Садружнасці Незалежных Дзяржаў узнагароджаны граматай СНД.

Падзяка прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Спасылкі Старонка на старонцы «Беларускага тэлеграфнага агенцтва» Біяграфія на старонцы Дзяржкамстандарта

Катэгорыя:Старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Беларусі Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выпускнікі Мінскага вышэйшага інжынернага зенітнага ракетнага вучылішча Катэгорыя:Выпускнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь