thumb|Валокі Полацкія на акварэлі Ю. Пешкі Вало́кі По́лацкія — гістарычны раён Мінску, размешчаны на правым беразе ракі Свіслач, ля падножжа ўзгорка Высокага Места.

Назва

Як мяркуюць некаторыя гісторыкі, сюды полацкія купцы маглі цягнуць «волакам» па Свіслачы ладдзі са сваім таварам, бо рака не заўсёды была паўнаводнай.Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіум», 4 чэрвеня 2008

Гісторыя

Мясцовасць пачала забудоўвацца прыблізна ў пачатку XVII ст., тут утварылася вуліца Валоцкая, якая злучала раён з Высокім Рынкам, да Нізкага Рынку ішла траса вуліцы Зыбіцкай. Да пачатку XVIII ст. уся тэрыторыя паміж вуліцай Зыбіцкай і берагам рэчкі была заселена. Тут утварыліся вулачкі, якія праз масты і грэблі злучалі вуліцу Зыбіцкую з Траецкім прадмесцем на левым беразе Свіслачы.Як будаваўся стары Мінск // С. 30

У 1866 годзе ўлады Расійскай імперыі з мэтай русіфікацыі перайменавалі Валоцкую вуліцу ў Хрышчэнскую (цяпер Інтэрнацыянальная), Зыбіцкую — у Балотную (з 1882 — Гандлёвая, у 2010 годзе вернутая гістарычная назва Зыбіцкай).

Паводле матэрыялаў рукапісных судовых актавых кніг менскага гродскага суда за 1600—1640 гады на Валоках Полацкіх жылі месцічы Кузьма Пішчалка, жонка пінскага падстолія Грыгор’я Тарлецкага Галена Бачанка і Фёдар Заляцелы — відаць, той самы, пра якога згадвае Уладзіслаў Сыракомля («Мінск», 1857). Тут жа набыла дом у Якуба Раманскага і Багданы Кішчанкі ваяводзіная вендзежская Сафія Служчына. Гасподу для віленскага купца здаваў у сваім доме Ісак Багушэвіч Шышка.Вольга Бабкова. Стары Мінск // Наша Ніва 2001/16

На Валоцкай жылі кампазітар Станіслаў Манюшка і мастак Валенцій Ваньковіч (абодва будынкі захаваліся).

Наш час У наш час тапонім Валокі Полацкія ніяк не адлюстраваны на карце Мінска.

Галерэя Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Літаратура

Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіум», 4 чэрвеня 2008 Вольга Бабкова. Стары Мінск // Наша Ніва 2001/16

Катэгорыя:Гістарычныя раёны Мінска