Даўмонт (? — ) — гіпатэтычны вялікі князь літоўскі (1282—1285).

Імя Даўмонт — старабалцкае (старалітоўскае) двухасноўнае імя. Такія імёны дайшлі з індаеўрапейскай эпохі і ўласцівыя іменнікам народаў індаеўрапейскага паходжанняT. Milewski. Indoeuropejskie imiona osobowe. Wrocław-Warszawa-Kraków, 1969. С. 11-13..

Першая аснова Daug- паходзіць ад літ. daug «шмат», сярод сучасных літоўскіх антрапонімаў вядомыя і Dau-mant’as, і Daug-mant’as)Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 82-83.. На другой пазіцыі гэтая аснова, напрыклад, у імені Міндоўг.

Другая аснова Mant- звязаная з літоўскім manta «перасоўная маёмасць; (ваенная) здабыча». Яно, у сваю чаргу, звязана з manyti, адно са значэнняў якога (апроч асноўнага «думаць, меркаваць») — «займець, здабыць»Lit. zweistämmige Personennamen mit mant- und mantà «bewegliche Habe» // Pranas Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 4. Vilnius, 1998. C. 758—763..

Імя мела значыць «шматздабычлівы» і ўяўляла сабой імя-пажаданне.

Вядомыя звесткі Згадваецца ў Троіцкім летапісам як літоўскі князь, які камандаваў вялікім паходам літоўцаў на воласць Алешню і іншыя, што належалі цвярскому епіскапу Сімяону, і загінуў у бітве з аб’яднаным войскам з Цверы, Масквы, Волака Ламскага, Таржка, Дзмітрава, Зубцова і Ржэвы.

Паводле Васкрасенскага летапісу, Даўмонт не загінуў, а трапіў у палон. З іншых крыніц вынікае, што імаверней гэта пскоўскі князь Даўмонт, які і праўда трапіў тады ў палон, але неўзабаве быў вызвалены.

На думку гісторыкаў, якія лічаць асобнага князя Даўмонта рэальным, ён мог быць сынам і непасрэдным пераемнікам Трайдзеня, а ўжо пераемнікам гэтага меркаванага Даўмонта быў Будзікід.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Памерлі ў 1285 годзе Катэгорыя:Вялікія князі літоўскія Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XIII стагоддзя