Тамара Аляксандраўна Стагановіч (, вёска Несутычы, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — амерыканская мастачка беларускага паходжання.
Біяграфія Дачка беларускага грамадскага і палітычнага дзеяча Аляксандра Стагановіча.
З 1950 года жыве ў ЗША. Скончыла Калумбійскі ўніверсітэт у Нью-Ёрку (1956).
Творчасць Асноўныя творы адметныя вытанчанасцю і ўнутраным спакоем. Сярод жывапісных работ партрэты Францыска Скарыны, трыпціхі «Любоў. Вера. Надзея» і «А вясны не спыніць, не стрымаць», «Статуя Свабоды», «Чырвоны камень», «Зубры», «Ручай зімою», графічныя творы «Чыкары», «Барсук», цыкл «Таос Пуэбла».
У 2014 годзе пры падтрымцы Тамары Стагановіч была заснаваная прэмія за найлепшую кнігу ў галіне непрыдуманай літаратуры імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў. Прэмія ўручалася ў 2015 і 2017 гадахНовая Прэмія імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі ЗША Катэгорыя:Імігравалі ў ЗША з Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне Катэгорыя:Мастакі ЗША XX стагоддзя