Уільям Хоўвард Стайн, таксама Стэйн (; ,  — , ) — амерыканскі біяхімік, член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША і Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.

Біяграфія Скончыў Гарвардскі ўніверсітэт (1933), атрымаў ступень доктара філасофіі ў Медыцынскім і хірургічным каледжы Калумбійскага ўніверсітэта (1938). З 1938 года працуе ў Ракфелераўскім універсітэце (Нью-Ёрк), з 1955 года — прафесар біяхіміі. У 1968—1971 гадах быў рэдактарам часопіса Journal of Biological Chemistry.

Навуковая дзейнасць Асноўныя працы па аналітычнай хіміі бялкоў і ферментаў. Распрацаваў колькасны метад вызначэння амінакіслот, заснаваны на іонаабменнай храматаграфіі, упершыню ўстанавіў (сумесна з іншымі) першасную структуру фермента рыбануклеазы, даследаваў будову актыўных цэнтраў ферментаў.

Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па хіміі (1972, сумесна з С. Мурам і К. Анфінсенам).

Літаратура

Катэгорыя:Памерлі ў Нью-Ёрку Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта Катэгорыя:Выпускнікі Гарварда Катэгорыя:Біяхімікі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Біёлагі XX стагоддзя