Ігар Віктаравіч Петрышэнка (, вёска Неглюбка, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі дыпламат і дзяржаўны дзеяч.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі (2012—2018). З 18 жніўня 2018 па 3 сакавіка 2025 Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.Лукашэнка ўзгадніў назначэнне Ігара Петрышэнкі на пасаду першага намесніка генеральнага сакратара СНД

Біяграфія Скончыў з залатым медалём Вільнюскае вышэйшае каманднае вучылішча радыёэлектронікі СПА (1986), з адзнакай — Ваенны Чырванасцяжны інстытут (1992) і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (1998).

У 1986—1996 гадах праходзіў службу ва Узброеных Сілах на афіцэрскіх пасадах.

У 1996—1999 гадах — дарадца, галоўны саветнік, начальнік дагаворна-прававога ўпраўлення апарату Міністра па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў Апарату Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь, затым Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У 1999—2001 гадах — начальнік упраўлення міждзяржаўнага супрацоўніцтва Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. З 2001 года па люты 2003 года — намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю — начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

З лютага па жнівень 2003 года — намеснік начальніка ўпраўлення Расіі і Саюзнай дзяржавы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Са жніўня 2003 года па снежань 2007 года — саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі. Са снежня 2007 па люты 2008 года — начальнік упраўлення Расіі і Саюзнай дзяржавы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. З лютага 2008 года па 2012 год — першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

18 жніўня 2018 года прызначаны Намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі БеларусьПрэзідэнт змяніў кіраўніцтва ўрада.

22 лістапада 2019 года прадстаўляў афіцыйную дэлегацыю Беларусі на перапахаванні ўдзельнікаў паўстання 1863—1864 гадоў у ВільніТысячы беларусаў развіталіся з Каліноўскім пад нацыянальнымі сцягамі — шмат ФОТА Надзеі Бужан.

У чэрвені 2022 года Петрышэнка трапіў у санкцыйны спіс Канады.

3 сакавіка 2025 года ўзгоднены на пасаду першага намесніка генеральнага сакратара СНД.

Узнагароды медаль «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» I ступені (2015)Решение Высшего Евразийского Экономического Совета от 8 мая 2015 года № 4 «О награждении медалью „За вклад в создание Евразийского экономического союза“» .

Крыніцы

Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Расіі Катэгорыя:Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі Катэгорыя:Намеснікі міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь