Гео́ргій Тарна́ўскі (, в. Сынарна, Іллінецкі раён Вінніцкай вобласці, УССР — , Мінск) — кандыдат юрыдычных навук, ганаровы юрыст РСФСР, Генеральны пракурор БССР, дзяржаўны саветнік юстыцыі 1-га класа.Прокуроры БССР, Республики Беларусь // Генеральная прокуратура Республики Беларусь
Біяграфія Нарадзіўся 1 чэрвеня 1931 года ў в. Сынарна Араціўскага раёна УССР (цяпер — Вінніцкая вобласць Украіны) ў сям’і служачых. Скончыў юрыдычны факультэт Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, пасля чаго працаваў у органах пракуратуры УССР на розных пасадах.
З 1965 года з’яўляўся пракурорам Вінніцкай вобласці, з 1981 года — начальнікам упраўлення агульнага нагляду Пракуратуры СССР. У 1986—1991 гадах з’яўляўся пракурорам БССР. Быў выбраны народным дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР і Вярхоўнага Савета СССР.
У 1988 годзе ўвайшоў у склад Дзяржаўнай камісіі БССР па расследванні злачынстваў у Курапатах, быў выконваючым абавязкі намесніка старшыні камісіі. Па выніках працы ў камісіі і праведзенага Пракуратурай БССР следства ў сааўтарстве з Валерам Собалевым і Яўгенам Гарэлікам напісаў кнігу «Курапаты: следства працягваецца», якая ў 1990 г. была выдадзена ў Маскве.
Да 1996 года працаваў у Пракуратуры Рэспублікі Беларусь на розных пасадах.
Асабістае жыццё Жанаты. Сын — (нар. 1960), дэпутат Дзяржаўнай Думы РФ, першы намеснік старшыні камітэта Дзяржаўнай Думы па бюджэце і падаткахПрофіль А. Тарнаўскага на сайце ДД РФ.
Бібліяграфія Тарнаўскі з’яўляецца аўтарам наступных кніг:Георгий Степанович Тарнавский // Biblus Долежан В. В., Тарнавский Г. С. Прокурорский надзор за исполнением законов в сельском хозяйстве. — М.: «Юрид. лит.», 1986; Тарнавский Г. С. Правовое обеспечение перестройки в современных условиях. — Мн.: Правл. о-ва «Знание», 1990; Тарнавский Г., Соболев В., Горелик Е. Куропаты: следствие продолжается . — М. «Юрид. лит.», 1990. — 270 с. — ISBN 5-7260-0305-5
Узнагароды ордэн «Знак Пашаны».
Катэгорыя:Юрысты СССР Катэгорыя:Пракуроры БССР Катэгорыя:Народныя дэпутаты СССР ад акруг Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання Катэгорыя:Члены Вярхоўнага Савета СССР (1989—1991) Катэгорыя:Заслужаныя юрысты РСФСР