Максім Лісавы (нар. , , УССР) — украінскі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера Выхаванец чаркаскага футбола, гуляў у розных украінскіх клубах, пакуль у 2011 годзе не трапіў на правах арэнды ў бабруйскую «Белшыну». Добра праявіў сябе і ўлетку таго ж года перайшоў у «Гомель», дзе стаў гуляць на пазіцыі нападніка.
У лютым 2012 года перайшоў у мінскае «Дынама». Спачатку выкарыстоўваўся ў якасці нападніка, але пасля прыходу ў клуб Ёвана Дам’янавіча стаў гуляць як атакуючы паўабаронца. У красавіку 2012 года атрымаў траўму, з-за якой адсутнічаў да жніўня. Пасля ўжо не здолеў вярнуць месца ў аснове «Дынама».
У студзені 2013 года перайшоў у магілёўскі «Дняпро»Лисовой и Куган переходят в "Днепр". У «Дняпры» стала выступаў у аснове, звычайна на пазіцыі апорнага паўабаронцы, але не здолеў праявіць сябе. У кастрычніку 2013 быў выстаўлены клубам на трансфер«Днепр» выставил Лисового на трансфер і ў хуткім часе кантракт з «Дняпром» быў разарваны«Днепр» расторг контракт с Лисовым.
У снежні 2013 года падтрымліваў форму з «Палтавай», а ў студзені 2014 года падпісаў кантракт з «Гомелем»Максим Лисовой на год подписал контракт с "Гомелем". З гомельскай камандай праходзіў перадсезонную падрыхтоўку, але ў лютым 2014 года кантракт нечакана быў разарваны"Гомель" расторг контракт с Максимом Лисовым, пасля чаго Максім вярнуўся на Украіну і стаў іграком «Палтавы».
У студзені 2015 года перайшоў у «Чаркаскі Дняпро»Максим Лисовой переходит в Черкасский Днепр, а ў ліпені 2016 года зноў далучыўся да «Палтавы». У пачатку 2017 года стаў іграком крамянчугскага «Крэміня», якому дапамог выйсці ў Першую лігу. У чэрвені 2017 года пакінуў «Крэмінь» і неўзабаве накіраваўся на прагляд у «Сумы», з якімі ў ліпені падпісаў кантракт. Аднак, згуляў за клуб толькі восем матчаў, пасля чаго пакінуў каманду і пазней далучыўся да аматарскага клуба «Еднісць» з ПлыскаўМаксим Лисовой стал игроком "Едности". Пазней выступаў у іншых аматарскіх клубах.
Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2011, 2012
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Чаркасы Катэгорыя:Ігракі ФК Барысфен-2 Барыспаль Катэгорыя:Ігракі ФК Барысфен Барыспаль Катэгорыя:Ігракі ФК Зара Луганск Катэгорыя:Ігракі ФК Валынь Луцк Катэгорыя:Ігракі ФК Севастопаль Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Палтава Катэгорыя:Ігракі ФК Чаркаскі Дняпро Катэгорыя:Ігракі ФК Крэмінь Крамянчуг Катэгорыя:Ігракі ФК Сумы Катэгорыя:Ігракі ФК Еднісць Плыскы