Прэзідэ́нцкія вы́бары ў Белару́сі прайшлі 19 сакавіка 2006 года. Выбары прэзідэнта Беларусі праводзіліся ў трэці раз. На папярэдніх двух у 1994 і 2001 гадах перамогу атрымаў Аляксандр Лукашэнка, ён жа атрымаў перамогу і на гэтых выбарах.
Перадвыбарчае становішча 15 снежня 2005 года Лукашэнка сустрэўся з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным у Сочы, дзе заявіў: «Вы ведаеце, што мы напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, ведаеце, што вакол нашай краіны адбываецца, таму я хачу Вас таксама праінфармаваць у гэтым плане. І Вы мне абяцалі сёе-тое расказаць». Наступныя тры гадзіны перамоў праходзілі за зачыненымі дзвярымаСообщение пресс-службы Президента России 16-12-2005 «О встрече Президента России В. В. Путина с Президентом Белоруссии А. Г. Лукашенко, Сочи, Бочаров Ручей, 15 декабря 2005 года» // Сайт МЗС Расійскай Федэрацыі. Дата доступу: 7 мая 2010. На наступны дзень Палата прадстаўнікоў прызначыла датэрміновыя прэзідэнцкія выбары на 19 сакавіка 2006 года. Паводле тэрміну яны мусілі адбыцца ў ліпеніКанстытуцыя Рэспублікі Беларусь ад 15.03.1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі ад 1996 г. і 2004 г. (Артыкул 81) // Сайт «Заканадаўства Рэспублікі Беларусь на беларускай мове». Дата доступу: 4 жніўня 2010..
Гэтыя выбары сталі трэцімі прэзідэнцкімі з часу здабыцця Беларуссю незалежнасці ў 1991 годзе. Лукашэнка атрымаў дазвол на трэці тэрмін пасля правядзення 17 кастрычніка 2004 года рэферэндуму, што зняў канстытуцыйнае абмежаванне прэзідэнцтва двума тэрмінамі. Паводле Канстытуцыі са зменамі 1996 года прэзідэнт валодаў настолькі шырокімі паўнамоцтвамі, што тыя прадухілялі падзяленне ўладыВыніковая справаздача Місіі БДІПЧ АБСЕ па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі 19 сакавіка 2006 г. Старонка 5 // Сайт АБСЕ. 7 чэрвеня 2006.. Працягласць двух штогадовых скліканняў Нацыянальнага сходу абмяжоўвалася 170 днямі. Тым часам, прэзідэнцкія дэкрэты, выдадзеныя ў часе перапынку працы НС, набывалі сілу закона. Пры пярэчанні гэтых дэкрэтаў закону яны мелі над ім пераважную сілу.
За перадвыбарчыя гады абласныя арганізацыі шэрагу апазіцыйных партый пазбавілі ўліку і зачынілі па прычыне неадпаведнасці патрабаванню аб пераўліку пад юрыдычным адрасамВыніковая справаздача Місіі БДІПЧ АБСЕ па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі 19 сакавіка 2006 г. Старонка 6 // Сайт АБСЕ. 7 чэрвеня 2006.Альгерд Невяроўскі. Партыя працы ліквідаваная рашэннем Вярхоўнага суда Беларусі // Радыё «Свабода». 3 жніўня 2004.. Паводле вынікаў парламенцкіх выбараў 2004 года апазіцыйныя партыі не мелі ніводнага дэпутата ў 110-мясцовай Палаце прадстаўнікоў. Таксама абмяжоўвалася дзейнасць няўрадавых аб’яднанняў. У 2005 годзе пазбавілі ўліку 68 НУА. З 1284 заявак таго ж года на ўтварэнне новых НУА Міністэрства юстыцыі задаволіла толькі 61 (5 %).
Прававыя ўмовы Выбары праводзіліся паводле Выбарчага кодэксу ад 2000 года, што абмяжоўваў грамадзянскія правы і агітацыю і не прадухіляў умяшання ў галасаванне і падлік галасоўВыніковая справаздача Місіі БДІПЧ АБСЕ па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі 19 сакавіка 2006 г. Старонка 7 // Арганізацыя па бяспецы і супрацы ў Еўропе. 7 чэрвеня 2006.. Артыкул 13 ВК забараняў назіральнікам знаходзіцца ля сталоў выдачы бюлеценяў, што замінала вызначыць колькасць выбаршчыкаў у спісе ўчастка і выдадзеных ім бюлеценяў, а таксама сачыць за падлікам галасоў. ЦВК забараніў выкарыстанне кандыдатамі на агітаванне ўласных прыватных сродкаў і прамых ахвяраванняў. Падчас 5 дзён датэрміновага галасавання ўчастковыя выбарчыя камісіі працавалі ў складзе 2 чалавекВыніковая справаздача Місіі БДІПЧ АБСЕ па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі 19 сакавіка 2006 г. Старонка 9 // Арганізацыя па бяспецы і супрацы ў Еўропе. 7 чэрвеня 2006.. Для правядзення правамоцных выбараў у адзін тур патрабаваўся ўдзел 50 % выбаршчыкаў, уключаных у спісы, і набор адным з кандыдатаў больш, як паловы пададзеных галасоўВыбарчы Кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2000 г. (Артыкул 79. Устанаўленне i апублікаванне вынікаў выбараў прэзідэнта) // Сайт «Заканадаўства Рэспублікі Беларусь на беларускай мове». Дата доступу: 4 жніўня 2010..
Паводле закону «Аб масавых мерапрыемствах» у рэдакцыі ад 1997 года на правядзенне публічнага сходу патрабаваўся дазвол мясцовага органа ўлады. Заяўка на сход мусіла падавацца за 15 дзён да прапанаванай даты яго правядзення. У 2005 годзе ў Крымінальны кодэкс былі ўнесены папраўкі, паводле адной з якіх першая частка 193-га артыкула КК стала прадугледжваць крымінальную адказнасць з пазбаўленнем волі тэрмінам да 2 гадоў за ўдзел у незарэгістраваным або ліквідаваным грамадскім аб’яднанні або партыі.
Падрыхтоўка і правядзенне Правядзеннем прэзідэнцкіх выбараў займаліся Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, 165 тэрытарыяльных выбарчых камісіяў і 6586 участковых выбрачых камісісяў. 41 УВК працавала на ўчастках пры дыпламатычных прадстаўніцтвах Беларусі за мяжой.
ЦВК працавала на сталай аснове і складалася з 12 асоб, першую палову з якіх прызначыў Лукашэнка, другую — ускосна абіраемы Савет РэспублікіВыніковая справаздача Місіі БДІПЧ АБСЕ па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі 19 сакавіка 2006 г. Старонкі 9—10 // Сайт АБСЕ. 7 чэрвеня 2006.. Тэрмін паўнамоцтваў ЦВК, які складае 5 гадоў, сканчаўся ў студзені 2007 года.
Сярод ТВК было 7 абласнога ўзроўню (з Мінскам), 6 гарадскіх і 152 раённыя выбарчыя камісіі. Амаль кожная з іх налічвала па 13 членаў. Склад ТВК на сваіх супольных паседжаннях, праведзеных да 28 снежня 2005 года ўключна, вызначылі мясцовыя заканадаўчыя і выканаўчыя органы ўлады. З 2124 прызначаных былоВыніковая справаздача Місіі БДІПЧ АБСЕ па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі 19 сакавіка 2006 г. Старонка 10 // Арганізацыя па бяспецы і супрацы ў Еўропе. 7 чэрвеня 2006.: 44,8 % самавылучэнцаў; 23,4 % ад рабочых калектываў; 19,6 % ад грамадскіх аб’яднанняў; 9,6 % чыноўнікаў мясцовых органаў кіравання; 2,6 % ад палітычных партый, у тым ліку 2,2 % (47 асоб) ад праўладнай Камуністычнай партыі.
Мясцовыя органы выканаўчай улады прызначылі членаў УВК да 1 лютага 2006 года. З прызначаных было: 49,3 % самавылучэнцаў (грамадзяне, вылучаныя шляхам падачы заявы); 35,4 % ад рабочых калектываў; 10,1 % ад грамадскіх аб’яднанняў; 5 % чыноўнікаў мясцовых органаў кіравання; 0,2 % ад партый.
Большасць вылучаных апазіцыяй прадстаўнікоў у склад выбарчых камісіяў не дапусцілі.
Улік вылучэнцаў
Вылучэнне праводзілася ініцыятыўнымі групамі колькасцю не менш як у 100 выбаршчыкаў, што мусілі звярнуцца ў ЦВК за рэгістрацыяй не менш як за 85 дзён да выбараў цягам 7 дзён з часу іх абвяшчэння. Для рэгістрацыі вылучэнца патрабавалася цягам 30-дзённага тэрміна, што пачынаўся за 80 дзён да выбараў, сабраць і падаць за яго 100 000 подпісаў выбаршчыкаў. 27 снежня 2005 года ЦВК зарэгістравала 8 ініцыятыўных груп: 1304 чалавекі збіралі подпісы за Аляксандра Вайтовіча, старшыню Савету Рэспублікі 2-га склікання і былога старшыню Акадэміі навук. Адмовіўся ад удзелу ў выбарах 9 студзеня. 3073 — за Сяргея Гайдукевіча, дэпутата Палаты прадстаўнікоў і кіраўніка Ліберальна-дэмакратычнай партыі. 3347 — за Аляксандра Казуліна, былога рэктара БДУ і старшыню Сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада». 6212 — за Аляксандра Лукашэнку, дзейнага прэзідэнта.
5135 — за Аляксандра Мілінкевіча, вылучэнца ад апазіцыйнага Кангрэса дэмакратычных сіл, што адбыўся ў кастрычніку 2005 года. 2354 — за Зянона Пазняка, старшыню КХП-БНФ. З красавіка 1996 года пражывае ў ЗША. Паводле закону кандыдат мусіў пражыць у Беларусі 10 перадвыбарных гадоў, аднак у 2001 годзе Канстытуцыйны суд дазволіў яму балатавацца. Пасля прыпынення пракуратурай крымінальнай справы супраць Пазняка за артыкулы, надрукаваныя ў газетах «Свабода» і «Пагоня»Інфармацыйная камісія КХП-БНФ. Афіцыйна зарэгістраваная ініцыятыўная група Зянона Пазняка // Сайт Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ. 27 снежня 2005, за ўлік яго ініцыятыўнай групы прагаласавала 7 членаў ЦВК, супраць — 5. Адмовіўся ад удзелу ў выбарах 26 студзеняЗянон Пазняк. Паведамленне ў ЦВК // Сайт Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ. 27 студзеня 2006. 143 — за Сяргея Скрабца. Адмовіўся ад удзелу ў выбарах 26 студзеня на карысць Казуліна. 1151 — за Валерыя Фралова, дэпутата Палаты прадстаўнікоў 2-га склікання і генерала. Адмовіўся ад удзелу ў выбарах 1 лютага на карысць Казуліна, не сабраўшы дастатковай колькасці подпісаў.
Дастатковую колькасць подпісаў у ТВК падалі: Гайдукевіч; Казулін; Лукашэнка; Мілінкевіч.
Праверка пададзеных подпісаў доўжылася 15 дзён. З 27 студзеня да 11 лютага вылучэнцы мусілі падаць у ЦВК дэкларацыі аб даходах і маёмасці за сябе і блізкіх сваякоў. 17 лютага ЦВК зарэгістравала 4 кандыдатаў.
Улік выбаршчыкаў Зводнага спісу выбаршчыкаў на ўзроўні вышэйшым за ўчастак не існавалаВыніковая справаздача Місіі БДІПЧ АБСЕ па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі 19 сакавіка 2006 г. Старонкі 12—13 // Арганізацыя па бяспецы і супрацы ў Еўропе. 7 чэрвеня 2006.. УВК удакладнілі спісы выбаршчыкаў, атрыманыя ў мясцовых органаў кіравання, да 4 сакавіка 2006 года. 9 сакавіка сакратар ЦВК абвясціў аб уліку 7 020 000 выбаршчыкаў. Аднак выніковую колькасць выбаршчыкаў, што склала 7 153 978 чалавек, абвясцілі толькі адначасна з вынікамі выбараў 23 сакавіка.
Перадвыбарнае агітаванне
17 лютага 2006 года распачалося афіцыйнае перадвыбарнае агітаваннеВыніковая справаздача Місіі БДІПЧ АБСЕ па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі 19 сакавіка 2006 г. Старонка 14 // Сайт АБСЕ. 7 чэрвеня 2006., дагэтуль забароненае паводле ВК. Тэлеканал «АНТ» трансліраваў канцэрты і іншыя мерапрыемствы кампаніі «За Беларусь!», падчас якіх чыноўнікі заклікалі галасаваць за Лукашэнку. Астатнім вылучэнцам дазволілі скарыстаць толькі бясплатны эфірны час. Чыноўнікі агітавалі за Лукашэнку і абмяжоўвалі агітацыю за апазіцыйных кандыдатаў — Казуліна і МілінкевічаВыніковая справаздача Місіі БДІПЧ АБСЕ па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі 19 сакавіка 2006 г. Старонкі 14—15 // Арганізацыя па бяспецы і супрацы ў Еўропе. 7 чэрвеня 2006.Крымінальны пераслед грамадзян Беларусі па палітычных матывах падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2006 г. // Праваабарончы цэнтр «Вясна». 13 сакавіка 2006.. Ужываліся пагрозы звальнення і арышты членаў іх ініцыятыўных груп. Таксама ажыццяўлялася запалохванне журналістаў няўрадавых газетаўВыніковая справаздача Місіі БДІПЧ АБСЕ па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі 19 сакавіка 2006 г. Старонка 15 // Сайт АБСЕ. 7 чэрвеня 2006.. Мясцовыя органы ўлады канфіскоўвалі апазіцыйныя ўлёткі і штрафавалі за іх распаўсюджванне, а таксама заміналі сходам апазіцыі. Да 18 сакавіка 8 з 30 давераных асоб Аляксандра Мілінкевіча знаходзіліся пад вартаю або ў зняволенні, у тым ліку старшыня Партыі Беларускага народнага фронту Вінцук Вячорка і старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Такія ж захады ўжылі да 80 удзельнікаў перадвыбарнай кампаніі Казуліна. Апазіцыйных агітавальнікаў, да таго ж, прыгняталі частымі спыненнямі для абшуквання.
2 сакавіка пры спробе рэгістрацыі на зладжаны ўрадамВыніковая справаздача Місіі БДІПЧ АБСЕ па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі 19 сакавіка 2006 г. Старонка 17 // Арганізацыя па бяспецы і супрацы ў Еўропе. 7 чэрвеня 2006.Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 21 // Звязда. № 10 (25599), 17 студзеня 2006 г. 3-ці Усебеларускі народны сход гвалтоўна затрымалі Казуліна. Прысутных журналістаў таксама збілі. Да таго ж, стралялі па аўтамабілі члена перадвыбарнага штаба Казуліна Юрыя Радзівіла. Падчас затрымання Казуліна звінавацілі ў двух правапарушэннях, што падпадалі пад Крымінальны кодэкс.