Ла́сла А́ндар (; нар. , ) — венгерскі і еўрапейскі палітык, еўрапейскі камісар па рынку працы, сацыяльным пытанням і палітыцы сацыяльнай інтэграцыі з 9 лютага 2010 года.

Ласла Андар скончыў універсітэт эканамічных навук імя Карла Маркса ў Будапешце (сучасны ўніверсітэт Корвіна), дзе вывучаў эканоміку. Пазней таксама навучаўся ва ўніверсітэце Джорджа Вашынгтона і Манчэстэрскім універсітэце. З 1993 года быў рэдактарам уплывовага ў Венгрыі часопіса «Eszmélet». У 2003 годзе стаў адным з кіраўнікоў эканамічнай секцыі Венгерскай сацыялістычнай партыі, у 2005 годзе стаў членам савета дырэктараў Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця. 9 лютага 2010 года стаў еўрапейскім камісарам па рынку працы, сацыяльным пытанням і палітыцы сацыяльнай інтэграцыі, стаўшы прадстаўніком Венгрыі ў Еўракамісіі замест Ласла Ковача.

Спасылкі Ласла Андар на сайце Еўракамісіі

Катэгорыя:Палітыкі Венгрыі Катэгорыя:Еўрапейскія камісары Катэгорыя:Члены Венгерскай сацыялістычнай партыі Катэгорыя:Выпускнікі Універсітэта Корвіна