Ян Барысавіч Гамарнік, сапраўднае імя Якаў Цудзікавіч ГамарнікЯ. Б. Гамарник на AZ Library , партыйная мянушка «Таварыш Ян»Протокол заседания пленума Киевского горсовета от 11 января 1922 года (, Жытомір, Украіна — , Масква) — савецкі дзяржаўны і ваенны дзеяч, армейскі камісар 1-га рангу (1935).

Застрэліўся напярэдадні немінучага арышту па «».

Рэабілітаваны КПК пры ЦК КПСС у партыйным дачыненні да 7 кастрычніка 1955 года.

Біяграфія

Раннія гады Нарадзіўся ў інтэлігентнай яўрэйскай сям’і.

Вучыўся ў гімназіі, але з 15 гадоў быў вымушаны здабываць сабе сродкі да існавання. У 17 гадоў зацікавіўся марксізмам.

У 1913 годзе, скончыўшы гімназію з сярэбраным медалём, пераехаў у Малын Кіеўскай губерні і стаў рэпетытарам. З гэта ж года ўдзельнічаў у рэвалюцыйным руху. У 1914 годзе паступіў у , але, не захапіўшыся медычнай дзейнасцю, у 1915 перавёўся на юрыдычны факультэт Кіеўскага універсітэтаГамарник, Ян Борисович // Советская военная энциклопедия. — Т. 2. — С. 470.. Пазнаёміўшыся з кіраўнікамі бальшавіцкага падполля на Украіне М. А. Скрыпнікам і , якія аказалі на яго вялікі ўплыў, Гамарнік у 1916 годзе стаў членам РСДРП (б). Вёў прапаганду на кіеўскім .

Партыйная кар’ера

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года Гамарнік узначальваў Кіеўскі камітэт РСДРП(б).

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе быў арыштаваны ўладамі разам з кіраўнікамі кіеўскіх бальшавікоў. Быў вызвалены ўзброеным паўстаннем 31 кастрычніка 1917 года.

У студзені 1918 быў абраны членам Кіеўскага рэўкама па кіраўніцтве , затым — на падпольнай партыйнай працы ва Украіне. Улетку 1918 года прыехаў у Маскву, пазнаёміўся з У. І. Леніным і быў абраны ў склад ЦК КП(б)У. Удзельнічаў у падаўленні . У 1918 годзе намеснік старшыні Кіеўскага Савета.

У 1918—1920 гадах член Усеўкраінскага падпольнага цэнтра; адзін з кіраўнікоў камуністычнага падполля на Украіне, член РВС Паўднёвай групы 12-й арміі, камісар дывізіі.

З мая 1919 года старшыня Адэскага губкама партыі.

У жніўні 1919 года Гамарнік быў прызначаны членам РВС Паўднёвай групы войскаў 12-й арміі. З лютага 1920 года (па іншых дадзеных — з 25 красавіка 1921 года) пасля разгрому дзянікінцаў Гамарнік быў старшынёй Кіеўскага губкама партыі і Кіеўскага губвыканкама.

З ліпеня 1923 года — старшыня Прыморскага губвыканкама, у чэрвені 1924 года — старшыня Дальрэўкама, а з сакавіка 1926 года — Далёкаўсходняга крайвыканкама.

У 1927—1928 гадах першы сакратар Далёкаўсходняга крайкама партыі. Шмат займаўся прамысловым развіццём Далёкага Усходу, пры яго ўдзеле распрацоўваўся і ажыццяўляўся 10-гадовы план (1926—1935) уздыму эканомікі краю.

З лістапада 1928 года па кастрычнік 1929 года — першы сакратар ЦК КП(б) Беларусі, член РВС Беларускай ваеннай акругі. Падтрымліваў палітыку калектывізацыі.

У РСЧА

У 1929—1937 гадах начальнік , адначасова адказны рэдактар .

Праз Гамарніка ажыццяўлялася сувязь паміж кіраўніцтвам Наркамата абароны і органамі дзяржаўнай бяспекі.

Член ЦК ВКП(б) у 1927—1937 гадах. Член ЦВК СССР і ЦВК БССР у 1929 годзе.

У 1930—1934 гадах першы намеснік наркама па ваенных і марскіх справах СССР Варашылава і намеснік старшыні Рэвваенсавета СССР. Аказваў усялякае садзейнічанне Тухачэўскаму ў ажыццяўленні тэхнічнай рэканструкцыі Чырвонай Арміі і адыграў вялікую ролю ў павышэнні боегатоўнасці РСЧА.

На лістападаўскім Пленуме ЦК 1929 года Гамарнік падтрымаў Сталіна ў разгроме «»:

«Мы не можам трываць, каб у шэрагах нашага палітбюро знаходзіліся людзі, якія перашкаджаюць нашай барацьбе, якія блытаюцца паміж ног, якія аб’ектыўна абараняюць класавага ворага».

Гаворка ішла пра М. І. Бухарына, А. І. Рыкава, М. П. Томскага.

У 1934—1937 гадах першы намеснік наркама абароны СССР. Выступіў у абарону Тухачэўскага, заявіўшы Сталіну, што ў яго дачыненні здзейсненая памылка. 13 сакавіка 1937 года прызначаны ўпаўнаважаным Наркамата абароны СССР пры Саўнаркаме РСФСР.

Гамарніку першаму ў Чырвонай Арміі 20 лістапада 1935 г было прысвоена воінскае званне армейскага камісара 1-га рангу, якое адпавядае званню камандарма 1-га рангу.

Дэлегат 10 — 17-га з’ездаў партыі. На 14-м з’ездзе выбіраўся кандыдатам у члены ЦК партыі, на 15 — 17-м — член ЦК ВКП (б). Член УЦВК і ЦВК СССР.

Самагубства 20 мая 1937 года Гамарніка знялі з пасады начальніка палітупраўленняў РСЧА і панізілі да пасады члена Ваеннага савета Сярэднеазіяцкай ваеннай акругі.

30 мая 1937 года Палітбюро ЦК ВКП(б) прыняло рашэнне: «Адхіліць тт. Гамарніка і Аранштама ад працы ў Наркамаце абароны і выключыць са складу Ваеннага Савета, як работнікаў, якія знаходзіліся ў цеснай групавой сувязі з Якірам, выключаным цяпер з партыі за ўдзел у ваенна-фашысцкай змове»Известия ЦК КПСС // 1989 — № 4 — С.52.

31 мая наркам абароны К. Я. Варашылаў аддаў загад паведаміць Гамарніку, які знаходзіўся ў сябе на кватэры ў сувязі з хваробай (дыябет), аб рашэннях Палітбюро. Яны таксама абвясцілі Гамарніку загад народнага камісара абароны пра звальненне яго з шэрагаў РСЧА. Адразу ж пасля гэтага Гамарнік застрэліўся напярэдадні непазбежнага арышту.

1 чэрвеня газета «Правда» і іншыя савецкія выданні апублікавалі кароткае паведамленне: «Былы член ЦК ВКП(б) Я. Б. Гамарнік, заблытаўшыся ў сваіх сувязях з антысавецкімі элементамі і, мабыць, баючыся выкрыцця, 31 мая скончыў жыццё самагубствам». Яго імя згадвалася ў прысудзе па ад 11 чэрвеня 1937 года.

Пасля смерці Гамарніка быў абвешчаны «ворагам народа», было ўстаноўлены яго ўдзел «у антыдзяржаўных сувязях з кіруючымі ваеннымі коламі адной з замежных дзяржаў», шпіянажы і вядзенні шкодніцкай працы.

Паказанні на Гамарніка далі многія з фігурантаў справы Тухачэўскага. Іона Якір, які першапачаткова паказваў, што Гамарнік толькі спачуваў ваеннай змове, у існаванні якой прызнаваліся арыштаваныя военачальнікі, затым змяніў свае паказанні і заявіў, што з 1936 года інфармаваў Гамарніка пра «шкодніцкую працу», якая праводзіцца ў заходніх памежных раёнах, а той паведамляў яму пра сваёй працы па падрыву абараназдольнасці на Далёкім Усходзе.

Сам Тухачэўскі паказаў, што Гамарнік быў адным з 10 членаў «цэнтра» ваеннай змовы з 1934 года і ведаў падрыўной дзейнасцю на Далёкім Усходзе. Іеранім Убарэвіч абмежаваўся здагадкай, што Гамарнік мог уваходзіць у склад кіраўніцтва «змовы Тухачэўскага». Вітаўт Путна, Барыс Фельдман і Аўгуст Корк удзелу Гамарніка ў змове не пацвердзіліЗаписка Генерального прокурора СССР в ЦК КПСС // Известия ЦК КПСС / 1989 — № 4 — С.68-69.

Рэабілітацыя

У 1955 годзе Гамарнік І. М. і дзве сястры Яна Барысавіча — Багамолава-Гамарнік К. Б. і Гамарнік Ф. Б. — накіравалі ў Пракуратуру СССР скаргі, у якіх паказалі на неабгрунтаванасць абвінавачванняў супраць Я. Б. Гамарніка.

6 жніўня 1955 года Прэзідыум ЦК КПСС па прадстаўленні Генеральнага пракурора СССР ад 22 ліпеня 1955 года асаблівай пастановай прызнаў вылучаныя супраць Я. Б. Гамарніка абвінавачванні ў антысавецкай дзейнасці неабгрунтаваныміИзвестия ЦК КПСС // 1989 — № 4 — С.68. У партыйным дачыненні Гамарнік быў рэабілітаваны рашэннем Камітэта партыйнага кантролю пры ЦК КПСС ад 7 кастрычніка 1955 г.Известия ЦК КПСС // 1989 — № 4 — С.73.

Узнагароды

Ордэн Леніна (22.02.1933«Тихоокеанская звезда», 4 марта 1933 года) — за выдатную працу па ўмацаванні абараназдольнасці СССР. Ордэн Чырвонага Сцяга (20.02.1928) — у сувязі з 10-годдзем РСЧА, за заслугі ў кіраўніцтве і асабісты удзел у баявых аперацыях у цяжкія гады грамадзянскай вайны.

Сям’я

Жонка Гамарніка — бальшавік з 1917 года, працавала разам з ім у Адэскім падполлі. Затым скончыла Інстытут чырвонай прафесуры, працавала рэдактарам-кансультантам у выдавецтве, якое выпускала «Гісторыю грамадзянскай вайны ў СССР». У 1937 арыштаваная і прысуджаная да 8 гадоў турэмнага зняволення (а затым яшчэ да 10), (па афіцыйных звестках памерла ў 1943 годзе ў лагеры). Дачка — Вікторыя Янаўна Кочнева (нар. у 1924). Пасля арышту бацькі адпраўлена ў дзіцячы дом. Інжынер, да пенсіі працавала ў Міністэрстве нафтаперапрацоўчай і нафтахімічнай прамысловасці СССР. Сястра жонкі Гамарніка Маня была жонкай яўрэйскага паэта Хаімам Іосіфавічам Бялікам. Фаіна Барысаўна Гамарнік (1899—1990), сястра Я. Б. Гамарніка, была лекарам Санітарнага кіравання Крамля. Яе выклікалі, калі Сталін знайшоў цела сваёй жонкі , якая скончыла жыццё самагубствам. Пазней была рэпрэсаваная, правяла 24 гады ў , аднак ёй удалося выжыць. Пахавана на Ваганькаўскіх могілках. Клара Барысаўна Багамолава-Гамарнік, (1905 — пасля 1978), сястра Я. Б. Гамарніка. Член КПСС с 1929 года. У 1920-х гадах працавала ў бюро скаргаў Кіеўскай гарадской КК-РКІ, у 30-х гадах — у МГК КПСС, у пракуратуры Маскоўскай вобласці. На пенсіі працавала на грамадскіх пачатках у Камітэце савецкіх жанчын.

Памяць

1 чэрвеня 1964 года вуліца Батарэйная ў горадзе Хабараўску была перайменаваная ў вуліцу ГамарнікаПостановление Хабаровского горисполкома № 290 от 01.06.64. У 1964 годзе была выпушчаная паштовая марка СССР, прысвечаная Гамарніку. Ва Уладзівастоку ёсць вуліца Гамарніка. У Кіеве ёсць вуліца Гамарніка (пас. , ). У Мінску ў мікрараёне Зялёны Луг ёсць вуліца Гамарніка. З 1934 г. па 1937 г. імя Гамарніка насіў горад Сучан (цяпер Партызанск) у Прыморскім краі РасііПостановление ЦИК Союза СССР от 07.09.1934 г. У Харкаве ў цэнтры горада ёсць і да 22 чэрвеня 1937 года быў . Зараз існуе завулак Гамарніка ў іншай частцы горада. У Жытоміры ёсць вуліца названая ў яго гонар і дом, дзе нарадзіўся Я. Гамарнік. У Кіеўскім раёне Данецка ёсць вуліца Гамарніка. У Адэсе была вуліца Гамарніка (цяпер вул. Семінарская). У Камсамольску-на-Амуры ёсць вуліца Гамарніка. У Севастопалі ёсць вуліца Яна Гамарніка. Ва Украіне ёсць танкернае судна Ян Гамарнік

Крыніцы

Літаратура

Григорян А. М., Мильбах В. С., Чернавский А. Н. Политические репрессии командно-начальствующего состава, 1937—1938 гг. Ленинградский военный округ. — СПб.: Издательство Санкт-Петербургского университета, 2013. — 423 с. — ISBN 978-5-288-05282-8 Лазарев С. Е. Социокультурный состав советской военной элиты 1931—1938 гг. и её оценки в прессе русского зарубежья. — Воронеж: Воронежский ЦНТИ — филиал ФГБУ «РЭА» Минэнерго России, 2012. — 312 с. — 100 экз. — ISBN 978-5-4218-0102-3

Гамарник, Ян Борисович // Советская военная энциклопедия / под ред. Н. В. Огаркова. — М.: Воениздат, 1979. — Т. 2. — 654 с. — (в 8-ми т). — 105 000 экз. Сувениров О. Ф. Трагедия РККА 1937—1938. — М.: ТЕРРА, 1998. — 528 с. — ISBN 5-300-02220-9 Черушев Н. С. 1937 год: элита Красной Армии на Голгофе. — М.: Вече, 2003. — 560 с. — (Военные тайны XX века). — 5000 экз. — ISBN 5-94538-305-8 Якупов Н. М. Трагедия полководцев. — М.: Мысль, 1992. — С. 282—310. — 349 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-244-00525-1 Ян Гамарник. Воспоминания друзей и соратников / сост. Л. В. Богомолова-Гамарник, Е. М. Борисов, В. Я. Кочнева, Г. С. Пуле. Литературная обработка М. А. Жохова. — М.: Воениздат, 1978. — 191 с.

Спасылкі

Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Палітыкі СССР Катэгорыя:Марксісты Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расіі Катэгорыя:Палітыкі-самазабойцы Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Украіны Катэгорыя:Гісторыя Далёкага Усходу Катэгорыя:Першыя сакратары Далёка-Усходняга крайкама ВКП(б) Катэгорыя:Першыя сакратары ЦК КПБ Катэгорыя:Выпускнікі юрыдычнага факультэта Кіеўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Армейскія камісары 1-га рангу Катэгорыя:Военачальнікі-самазабойцы Катэгорыя:Застрэліліся Катэгорыя:Члены Ваеннага савета пры народным камісары абароны СССР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя военачальнікі Катэгорыя:Члены ЦВК БССР Катэгорыя:Члены ЦВК СССР Катэгорыя:Члены Аргбюро ЦК УКП(б)