Ананій Іванавіч Дзякаў (, в. Багданаўка Мсціслаўскага павета, цяпер Хіславіцкі раён, Смаленская вобласцьАнаний Иванович Дьяков // Сайт БДУ — , Менск, турма НКУС) — дзяржаўны дзеяч, педагог, рэктар БДУ.

Біяграфія Паходзіў з сялянскай сям’і. Скончыў пачатковую школу.

Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне. За мужнасць у баях атрымаў афіцэрскае званне. У 1918 годзе ўступіў у ВКП(б), узначаліў Вяземскі зямельны аддзел. У 1919—1923 гадах служыў у Чырвонай Арміі (камандзір роты). З 1923 года — намеснік старшыні Мсціслаўскага павятовага выканкама. У 1924 годзе прызначаны намеснікам старшыні (потым старшынёй) Магілёўскага акруговага выканкама.

У ліпені 1928 года накіраваны на вучобу ў Прамысловую акадэмію ў Маскву, але вучыцца не давялося — быў пры­значаны намеснікам старшыні (пазней старшынёй) Віцебскага выканкама. У 1930—1934 гадах вучыўся ў Маскве ў Інстытуце чырвонай прафесуры.

З лютага 1934 года — намеснік рэктара, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. З восені 1935 года загадчык аддзела ЦВК БССР. У ліпені 1936 прызначаны наркамам асветы БССР.

Арыштаваны 11 мая 1937 года ў Менску па адрасе: вул. Горкага, д. 21/52, кв. 24. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28 кастрычніка 1937 года як «член нацыянал-фашысцкай арганізацыі, які праводзіў шкодніцкую работу ў галіне народнай асве­ты» да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны 29 кастрычніка 1937 года. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 3 красавіка 1957 года. Асабістая справа Д. № 10175-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Гл. таксама Спіс рэктараў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Спіс дзеячаў Беларусі, расстраляных 29—30 кастрычніка 1937 года

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Ананий Иванович Дьяков // Сайт БДУ Леанід Маракоў «Ахвяры і Карнікі»

Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Рэктары БДУ Катэгорыя:Народныя камісары асветы БССР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Пасмяротна рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Хіславіцкім раёне