Kamunikat.org (Камунікат) — беларуская інтэрнэт-бібліятэка, адна з найбуйнейшых у свеце. Стваральнік рэсурса — журналіст польскага радыё Беласток Яраслаў Іванюк.
Узнікла як аднайменная старонка бюлетэня Беларускай рэдакцыі радыё Палонія, якая з часам пачала ператварацца ў інтэрнэт-бібліятэку.
У ліпені 2023 года рашэннем Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь доступ да сайта быў абмежаваны на тэрыторыі Беларусі. У 2025 годзе сайт і старонкі праекта дадалі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
У сакавіку 2026 года КДБ Беларусі аб’явіў экстрэмісцкім фарміраваннем кааліцыю некалькіх выдавецтваў, уключаючы Kamunikat.org.
Анлайн-бібліятэка Складаецца з трох асноўных раздзелаў — «кнігі», «часопісы» і «артыкулы». Налічвае больш за 1000 беларускіх кніжак і часопісаў.
На галоўнай старонцы рэсурса штодзённа рэгіструецца каля тысячы наведванняў.
Выдавецкая дзейнасць Пачынаючы з 2021 года Kamunikat.org пачаў выдавецкую дзейнасць. Выйшаў шэраг папяровых выданняў Уладзіміра Някляева, Віктара Марціновіча, Ганны Янкуты, зборнік «Нерасстраляныя», 10 кніг Уладзіміра Арлова і інш.
Спасылкі Галоўная старонка праекта Люстэркавы сайт у дамене net Люстэркавы сайт у дамене com Старонка на Твітэры Блог «Камуніката» ў ЖЖ Суполка «Камуніката» у ЖЖ
Катэгорыя:сайты Беларусі Катэгорыя:Сайты, якія з’явіліся ў 2000 годзе Катэгорыя:Цэнзура ў Беларусі Катэгорыя:Беларускія выдавецтвы ў замежжы