Belarus.by — aфіцыйны партал Беларусі для замежных карыстальнікаў. Распачаў сваю працу ў 2006Ігар Карней. Нацыянальны партал пра Беларусь не мае старонкі на беларускай мове // Радыё Свабода, 11 кастрычніка 2006. Стваральнік сайта — БЕЛТА.

Сайт змяшчае інфармацыю пра турыстычныя славутасці (уключна з даведкамі пра візавы рэжым і страхоўкі), гісторыю і культуру Беларусі, а таксама звесткі пра эканамічны патэнцыял і бізнес-магчымасці краіны. На сайце ёсць стужка дзяржаўных навін і фотаздымкі.

26 чэрвеня 2009 ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася афіцыйная прэзентацыя абноўленай версіі партала. На сайце з’явіліся відэаролікі і флэш-анімацыя, стыль падачы інфармацыі стаў менш афіцыйнымКраявіды, строі і дранікі на абноўленым партале Belarus.by // Радыё Свабода, 26 чэрвеня 2009.

У наш час мае чатыры моўныя версіі — англійскую, беларускую, рускую і кітайскую.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Сайты Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2006 годзе